Нямецкія карэспандэнты, якія працуюць у Кітаі, звярнуліся з лістом да канцлера Германіі Ангелы Меркель, пратэстуючы супраць умоваў працы ў краіне.
Паводле іх словаў, замежныя журналісты ў КНР падвяргаюцца запалохванням і пакутуюць ад самавольства ўладаў. «Паліцыя і органы дзяржбяспекі нязменна перашкаджаюць нашай працы і пагражаюць адмовіць у падаўжэнні візы, калі мы закранаем у рэпартажах балючыя тэмы», — паведамляецца ў лісце.
Так, у траўні пакінуць Кітай была вымушаная журналістка тэлекампаніі Al Jazeera Меліса Чан.
Яшчэ адной падставай звароту да Меркель сталі напады на замежных журналістаў, што апошнім часам пачасціліся. Клубы замежных карэспандэнтаў у Пекіне, Шанхаі і Ганконгу нядаўна выступілі з заявай, дзе выказалі занепакоенасць прэцэдэнтамі, у якіх журналісты падвяргаліся пагрозам і нават збіццю.
У сярэдзіне жніўня нападу падверглася здымачная група нямецкага тэлеканала ARD, якую абвінавацілі ў шпіянажы і 9 гадзін пратрымалі за кратамі.
Візіт Меркель у Кітай пачнецца ў чацвер.
Каментары