Спорт5353

Хто будзе супернікам БАТЭ: «Баварыя», «Арсенал», «Чэлсі», «Аякс»?

Склады кошыкаў. А каго б хацелі пабачыць Вы ў Мінску?

Пры лёсаванні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, якое пройдзе вечарам у чацвер!, БАТЭ будзе пасеяны ў чацвёрты кошык.

На дадзены момант, а сёння адбудуцца яшчэ 5 матчаў ЛЧ, кошыкі выглядаюць так.

1-і кошык: «Мілан» (Італія), «Чэлсі» (Лондан, Англія), «Барселона» (Іспанія), «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія), «Баварыя» (Мюнхен, Нямеччына), «Рэал» (Мадрыд, Іспанія), «Арсенал» (Лондан, Англія), «Порту» (Партугалія).

2-і кошык: «Валенсія» (Іспанія), «Бенфіка» (Партугалія), «Шахцёр» (Данецк, Украіна), «Зеніт» (Пецярбург, Расія), «Шальке-04» (Гельзэнкірхен, Нямеччына), «Манчэстэр Сіці», «Брага» (Партугалія), «Дынама Кіеў».

3-і кошык: «Алімпіякас» (Афіны, Грэцыя), «Аякс» (Амстэрдам), «Базэль» (Швейцарыя), «Андэрлехт» (Брусэль, Бельгія), «Ювентус» (Турын, Італія), «Капенгаген» (Данія), «Спартак» (Масква, Расія).

4-і кошык: «ПСЖ» (Парыж, Францыя), «Галатасарай» (Стамбул, Турцыя), «Селтык» (Глазга, Шатландыя), «Барусія» (Дортмунд, Нямеччына), БАТЭ, «Дынама» (Заграб, Харватыя), «Малага» (Іспанія), «Манпелье» (Францыя), «Нордшэланд» (Данія).

Такім чынам у групу да БАТЭ трапіцца па адной камандзе з кошыкаў 1, 2 і 3.

Каго б Вы хацелі пабачыць у Мінску?
Лёсаванне пройдзе вечарам чацвярга 30 жніўня ў Манака. Пачатак у 18:45. Яго пакажуць на канале «Еўраспорт».

Мары-летуценні фанаў з Рэдакцыі «Нашай Нівы»: «Манчэстэр Юнайтэд», «Шахцёр» Данецк, «Аякс», БАТЭ.

Атрымаем: «Порту», «Шальке», «Базэль». А што думаеце Вы?

БАТЭ трэці раз будзе гуляць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.
У 2008 г. яго супернікамі былі «Рэал», «Ювентус» і «Зеніт», у мінулым годзе — «Барселона», «Мілан» і «Вікторыя» Пльзень.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць