Грамадства33

Любоў Кавалёва звярнулася да генпракурора

Яна просіць забяспечыць яе канстытуцыйныя правы.

Маці пакаранага за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва працягвае беспаспяхова дамагацца ад Камітэта дзяржбяспекі інфармацыі пра лёс запісаў сына, патрабуючы перадачы ёй іх, як таго жадаў Уладзіслаў. Зараз да гэтага яна мае намер падключыць Генеральную пракуратуру.

Як паведаміла Любоў Кавалёва, 29 красавіка яна пісьмова звярталася да начальніка СІЗА КДБ, спрабуючы высветліць, дзе знаходзяцца запісы. Двойчы — 4 чэрвеня і 13 ліпеня — да старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. «Ні на адзін са зваротаў пісьмовага адказу я не атрымала», — канстатавала Кавалёва.

Таму 31 жніўня яна накіравала замоўленым лістом скаргу на імя генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, бо, паводле слоў Кавалёвай, «у адпаведнасці з артыкулам 125 Канстытуцыі генпракурор ажыццяўляе вышэйшы нагляд за выкананнем законнасці ў краіне».

«Я дамагаюся выканання ў адносінах да мяне артыкула 40 Канстытуцыі. Яны павінны даваць мне адказы. Аднак генерал Зайцаў ігнаруе Канстытуцыю. КДБ у асобе Зайцава быў абавязаны разгледзець мой зварот і даць адказ у тэрмін. Нават адмова ад разгляду заявы павінна быць пісьмова матываваная», — заявіла Кавалёва.

У артыкуле 40 Канстытуцыі гаворыцца: «Кожны мае права накіроўваць асабістыя ці калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы. Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павінна быць пісьмова матываванай».

«Запісы сына, зробленыя ў судзе і падчас сустрэч з адвакатам, не ўтрымліваюць дзяржаўнай тайны, яны былі абвешчаны ў судзе. Аднак жоўтая папка, у якой яны знаходзіліся, мне была перададзена пустой», — канстатавала Кавалёва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніцу аддзела продажаў сеткі крамаў ОМА асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Зграя ваўкоў збегла з Беларусі ў Літву ВІДЭА13

Армія М'янмы вызваліла 2198 чалавек з махлярскай скам-фабрыкі KK Park4

Улады Тайланда асцерагаюцца зніжэння турпатоку з-за забойства беларускі2

Што трэба было куратару з КДБ ад Ліцэя БДУ да 2020 года?2

У ДАІ расказалі пра вынікі праверак на запраўках пасля абурэння Лукашэнкі2

22‑гадовая беларуска жыве ў Новай Зеландыі і расказвае, як яно19

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць