Спорт33

Допінг быў, допінг ёсць, допінг будзе жыць?

Дзяржтрэнер па лёгкай атлетыцы заявіў пра неабходнасць выкарыстання спартсменамі прэпаратаў, якія выводзяцца з арганізма за два-тры дні

З гучнай заявай выступіў дзяржаўны трэнер Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандр Трашчыла.

«Ёсць новыя прэпараты, якія выводзяцца на працягу двух-трох дзён, — вось такую трэба мець фармакалогію»,
— сказаў ён 5 верасня на сумесным пасяджэнні калегіі Міністэрства спорту і турызму і выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Паводле слоў Трашчылы, лёгкаатлеты прайгралі Алімпіяду (не заваявана ніводнай узнагароды) «чыста метадычна і фармакалагічна». «Усё новае, якое было, да нас не даходзіла, — паскардзіўся дзяржтрэнер. — Расіяне, немцы заходзяць у кабінку і ідуць кідаць, а мы працавалі паводле методык 1975-79-х гадоў». У лёгкай атлетыцы патрэбны не адзін год, «каб выбрацца з той ямы, у якую мы спаўзалі». «Неабходна цэнтралізацыя падрыхтоўкі і абсалютны кантроль трэніровачнага працэсу без скідкі на тытулы. Трэба прымаць жорсткія меры аж да спынення фінансавання», — лічыць трэнер.

Памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў адзначыў, што з 50 лёгкаатлетаў планавыя заданні выканалі толькі чатыры. «Яны былі чымсьці напалоханы так, што не кідалі, а імітавалі, і незразумела, як суддзі дагэтуль мералі ім найлепшыя вынікі ў сезоне і чым кармілі трэнеры», — сказаў ён. У той жа час, паводле слоў Заічкава, некаторыя нібыта стомленыя спартсмены ірванулі на Брыльянтавую лігу «збіваць па 100, па 200 долараў», хаця «краіна рыхтавала іх да Алімпіяды, а не Брыльянтавай лігі».

Міністр спорту і турызму Алег Качан падкрэсліў, што неаб’ектыўнае судзейства не з’яўляецца апраўданнем і не трэба спрабаваць «праскочыць на тоненькага».
«З прафесійнага пункту гледжання шкадаваць няма каго», — заявіў Качан. На думку міністра, федэрацыі па відах спорту не ўмеюць працаваць з міжнародным судзейскім корпусам. Ледзь не адзіным выключэннем з’яўляецца мастацкая гімнастыка.

Качан лічыць, што спартыўная навука і медыцына адчуваюць «поўны шматгадовы застой».
«Няма элементарнага маніторынгу падчас падрыхтоўкі спартсменаў. У выніку мы прыходзім на дапамогу тады, калі яны ўжо хранічны хворыя ад непасільных нагрузак», — адзначыў міністр. У лёгкай атлетыцы фармакалагічнае забеспячэнне было прыпынена пасля арышту галоўнага трэнера Анатоля Бадуева і «яго медыцынскага памочніка» Паўла Дрынеўскага, а замяніць іх не было кім, сказаў Качан.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць