Улада

Шклоўскі «Ударны фронт» для «Пагоні» месца не знайшоў

Раённыя газеты паўночнай Магілёўшчыны — бялыніцкая «Зара над Друццю», круглянская «Сельская жыццё» і шклоўскі «Ударны фронт» — надрукавалі перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90.

Паказальна, што 8 верасня круглянская і бялыніцкая раёнкі змясцілі перадвыбарчую праграму Рыгора Кастусёва і Партыі БНФ «Абарона нацыянальных інтарэсаў гарантыя парадку і дабрабыту на нашай беларускай зямлі» з старажытным беларускім гербам «Пагоня». Шклоўская раённая газета «Ударны фронт» 5 верасня «Пагоню» побач з перадвыбарчай праграмай кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва не змясціла.

" Я спецыяльна прасіў рэдактараў усіх раённых газет, якія выходзяць на тэрыторыі Шклоўскай выбарчай акругі № 90, змясціць побач з маёй перадвыбарчай праграмай «Абарона нацыянальных інтарэсаў — гарантыя парадку і дабрабыту на нашай беларускай зямлі» выяву «Пагоні», — кажа Рыгор Кастусёў. — Нават казаў, што гэта можна зрабіць, калі патрэбна, за кошт скарачэння тэкставага матэрыяла. Людзям патрэбна нагадваць пра свяшчэнныя беларускія сімвалы. Я ўдзячны рэдакцыйным калектывам круглянскага «Селькага жыцця» і бялыніцкай «Зары над Друццю» за тое, што яны маю просьбу ўлічылі. Чаму для «Пагоні» месца не хапіла ў шклоўскай раённай газеце «Ударны фронт», я не ведаю. Няхай гэта застанецца на іх сумленні».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць