Каханне і сэкс1212

Некаторых мужчын называюць «каструльшчыкамі». Хто гэта?

Псіхолаг расказвае, як іх распазнаць.

Ілюстрацыйны здымак

Мужчын, якія не ўкладаюцца ў адносіны і не дапамагаюць жанчыне, а толькі карыстаюцца яе клопатам і бытавымі выгодамі сумеснага жыцця, называюць «каструльшчыкамі» (па аналогіі з «талерачніцамі» — так зняважліва кажуць пра жанчын, якія ходзяць на спатканні толькі дзеля бясплатнай вячэры). Як іх распазнаць? Псіхолаг Іаланта Вашкевіч назвала некалькі прыкмет, піша Tochka.

Клопат у адзін бок

Уявіце: мужчына прыязджае да жанчыны ў госці, яго сустракаюць у прыгожай сукенцы, з хатняй вячэрай і атмасферай утульнасці. Гэта можа быць выдатным спатканнем, калі пра гэта паклапоцяцца абое.

Але часам клопат становіцца аднабаковым. Ён прыходзіць, задавальняе патрэбы, есць смачную вячэру, а сам ні прадуктамі, ні знакам падзякі накшталт кветак не адказвае.

«У мяне былі сяброўкі, якія месяцамі кармілі мужчын, а тыя нават праславутую паліцу не прыбілі, калі ўжо казаць пра бытавыя задачы, падзеленыя па гендарнай прыкмеце», — заўважае псіхолаг.

Роўнасць — да пары

Такі мужчына можа шмат казаць пра партнёрства і сучасныя адносіны, асабліва калі гаворка заходзіць пра рахункі ў рэстаране, якія трэба падзяліць напалову.

Але калі справа даходзіць да ініцыятывы або патрэб жанчыны, такі мужчына хутка ўспамінае зручныя традыцыйныя патэрны.

«Гэта яшчэ называецца неапатрыярхатам: калі хочаш атрымліваць клопат як раней, але пры гэтым не даглядаць свой любоўны выбар і не ўкладвацца ў адносіны», — тлумачыць Іаланта.

Няма нічога дрэннага ў падзеле абавязацельстваў так, як вам зручна ў пары. Але гэта павінны быць менавіта падзел.

Падарункі як маніпуляцыя

Калі раптам такі мужчына ўсё ж робіць прыгожы жэст (напрыклад, дорыць кветкі), то ён абавязкова пра гэта нагадае пазней і будзе выкарыстоўваць у спрэчцы: «Я табе кветкі дарыў, а ты…».

І ваша шчырая радасць ад падарунка хутка саступіць месца пачуццю абавязку і віны. Бо сюрпрыз зроблены не для таго, каб жанчыне было прыемна, а каб зарабіць ачкі і скарыстацца гэтым.

Будзьце гатовыя, што такія мужчыны пасля разводу дзеляць відэльцы і здзіраюць шторы. Або просяць вярнуць капеечны пярсцёнак, падораны восем гадоў таму.

Ніякай ініцыятывы

Ужо на старце адносін замест запрашэнняў на спатканні і сюрпрызаў, здольных выклікаць прыхільнасць да яго, мужчына будзе казаць пра меркантыльнасць жанчын.

Ён чакае цудоўную прынцэсу вагой 45 кг і дагледжаную ад галавы да пятак, якая зразумее, выратуе, будзе любіць безумоўна — а яшчэ і сама падыдзе ці напіша.

Такім чынам, мужчына-«каструльшчык» — той, хто хоча «гатовую страву» ў адносінах (клопат, цяпло, прыгажосць, натхненне), але не гатовы ні працаваць сам, ні ствараць гэта разам, лічыць Іаланта Вашкевіч.

Адносіны для яго — як бясплатная сталоўка, дзе ўсё ўжо накрыта, засталося толькі прыйсці і паесці.

Аднак варта адзначыць, што як мужчыны, так і жанчыны могуць весці сябе ў адносінах безадказна.

«Самае важнае — каб абое партнёры паважалі адно аднаго і шчыра задумваліся: а што я сам(а) магу прыўнесці ў гэтыя адносіны?» — кажа псіхолаг.

Каментары12

  • Van Der Graaf
    03.08.2025
    Сама ж тэрмін прыдумала, га? Іаланта?
  • Ёсік
    03.08.2025
    Гэтае га.но з'явілася даўно, шчэ ў часы СССР жонка ўсё рабіла, а мужык апасьля завода па 50 з супрацоўнікамі, потым футбол, лазьня, даміно і г.д. Нічога не зьмянілася, толькі мянушку прыдумалі.
  • Абазнаная квіртэсса
    03.08.2025
    Ёсць яшчэ катлетнікі і локшыннікі. Могуць быць два ў адным.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць