Грамадства55

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах

Таццяна Анціповіч больш за 15 гадоў у маркетынгу, яна працавала з рознымі вялікімі кампаніямі. Дзяўчыне прысудзілі хатнюю хімію за 2020 год.

Таццяна Анціповіч. Фота з яе старонкі ў Facebook

Таццяне Анціповіч 37 гадоў. Яна мінчанка. Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «маркетынг» у 2010 годзе і з таго часу працуе ў гэтай сферы.

Таццяна працавала ў вялікіх кампаніях. У 2017 годзе прыйшла ў МТБанк, дзе ў 2020-м дарасла да намесніцы кіраўніка ўпраўлення маркетынгу. У 2023-м кіравала маркетынгам сегмента B2C (прадукты для фізічных асоб).

Некалькі разоў Анціповіч трапляла ў рэйтынг самых эфектыўных маркетолагаў Беларусі, а ў 2022-м увайшла ў дзясятку найлепшых. Яна атрымлівала ў складзе каманды за сваю працу і іншыя прэстыжныя прэміі.

У 2024-м дзяўчына сышла з МТБанка. Цяпер працуе ў анлайн-латарэях.

Таццяну асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі хатнюю хімію. Яе дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • спатыкач number XXXX
    03.08.2025
    ---і з таго часу працуе ў сферы.--- ??

    ---для фізічных асобаў--- асоб
    асоба (пра чалавека) ж. Р асобы, ДМ асобе, асобу, асобай (-аю); мн. асобы, РВ асоб, асобам, асобамі, асобах; (граматычная катэгорыя) ж. Р асобы, ДМ асобе, асобу, асобай (-аю)
  • Quiet Riot
    03.08.2025
    усьмешка
  • Даўно трэба было перасадзіць
    03.08.2025
    А то развялося банкіраў, бухгатэроў... Хутка Колінькіны стыпендыі пачнуць пытаць і шчытаць што ента яны іво кормяць. Хай пажрэ баландачку, узгадаць Балабу з Крываносавым і зразумеець што німа іншага шчасьця як насіцца з іконай Хітразачосанага і абслугоўваць іво сямейства

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў13

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»112

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку1

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека3

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў13

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць