Улада11

Кандыдат у дэпутаты Падгол: «БНФ за тое, каб цалкам адмяніць мыта на аўтамабілі» — відэа

Кандыдат у дэпутаты Ўладзімер Падгол выступіў па тэлеканале «Беларусь-2». У яго на трыбуне былі прымацаваны сьцяжкі ЗША, Эўразьвязу і бел-чырвона-белы.

У сваім выступе ён разважаў, чаму беларусы жывуць горш за эўрапейцаў: літоўцаў, палякаў, эстонцаў — чаму ў іх заробак тысячу даляраў у месяц, а ў Беларусі няма і 400.

«Давайце паразважаем, хто сёньня кіруе Беларусьсю? Сёньня Беларусьсю кіруюць з Крамля. У нас было мыта на легкавыя аўтамабілі значна меншае, чым сёньня. Кожны з вас мог, папрацаваўшы, набыць легкавік. Як толькі мы ўвайшлі ў мытны хаўрус, дык адразу наша мыта стала вельмі высокім.

Мы, сябры БНФ, выступаем за тое, каб цалкам адмяніць мыта на аўтамабілі. Любы грамадзянін Беларусі мусіць мець мажлівасьць набыць легкавік эўрапейскага, амэрыканскага ці японскага вырабу».

«Аляксандар Лукашэнка 2 ліпеня ў Палацы рэспублікі заявіў, што мы будзем будаваць агульны дом з Расеяй. Я супраць. Я лічу, што мы мусіць будаваць Беларусь як дом-храм, асобны».

У сваім выступе Падгол таксама адзначыў, што сябры БНФ будуць здымацца з выбараў. Ён патлумачыў:

«Калі мы накіравалі сотні прадстаўнікоў, нашых людзей, у акруговыя і ўчастковыя камісіі, іх не пусьцілі ў гэтыя камісіі. І таму нашы сябры ня змогуць лічыць галасы».

Таксама Падгол зачытаў ліст ад сяброў БНФ:

«23 верасьня мы зранку пойдзем па грыбы. Потым папрацуем на градах. А ўвечары накрыем стол ды кульнем чарку. За памяць аб нашых продках, за вяртаньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба „Пагоня“. Уздымем келіхі і вып’ем за шчасьце нашых дзядоў і ўнукаў, за перамогу. Ды разам гукнем: „Жыве Беларусь!“
І тады мы будзем жыць у сям’і эўрапейскіх народаў, у сяброўстве з амэрыканцамі. І менавіта так мусіць думаць і разважаць прэзыдэнт Беларусі. Да сустрэчы на прэзыдэнцкіх выбарах».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі5

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць