Грамадства2121

Багданкевіч і Дзмітрыеў загналі лепетата ў куток + відэа

«Калі Беларусь, магчыма, недзе ў большай ступені, то гэта не азначае, што ў нас так дрэнна».

11 верасьня ў дэбатах па тэлеканале «Беларусь-2» узялі ўдзел кандыдат у дэпутаты: старшыня Менскага гарсавету Міхаіл Савановіч, актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў (давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Тацяны Караткевіч) і кандыдат, былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

Багданкевіч: «Я бяру ўдзел у гэтай кампаніі галоўным чынам дзеля прарыву ў 5-хвілінных выступах той інфармацыйнай блякады, у якой знаходзіцца наша апазыцыя, так званая „пятая калёна“. Галоўнае, што патрэбна, каб выбары былі легітымныя, — патрэбна каб захоўвалася Канстытуцыя. У ёй запісана, што не дапускаецца манапалізацыя СМІ і цэнзура. Аднак нават нашы выступы праходзяць цэнзуру ў ЦВК. Гэта грубае парушэньне канстытуцыйнай нормы. Па канстытуцыі палітычныя партыі маюць права выкарыстоўваць дзяржаўнае тэлебачаньне, радыё, СМІ. Аднак за апошнія 18 гадоў я і мае калегі па апазыцыі ніводнага разу не змаглі скарыстацца гэтым правам».

Гаворачы пра эканамічную сытуацыю, Багданкевіч адзначыў:

«Трохмільённы літоўскі народ сабраў сёлета 4 мільёны тон зерня без накачак і камандаў, з улікам дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Нешта, відаць, ня так у нас ёсьць... Мы адстаём у два разы па заробках ад Расеі і Літвы, у тры разы ад Польшчы. Цэны на харчаваньне ў Варшаве ніжэй, чым у Менску».

Андрэй Дзьмітрыеў запытаўся Міхаіла Савановіча адносна палітвязьняў у Беларусі:

«Гэта б’е па іміджы краіны, гэта перашкаджае разьвівацца краіне, пачаць перамены, гэта відавочна б’е па іміджы ўлады. Паводле апытаньняў, сёньня людзі супраць наяўнасьці палітвязьняў. Калі вас прызначаць у парлямэнт, што вы канкрэтна зробіце, каб не было палітвязьняў і ў краіне пачаліся перамены? Ці будзеце вы садзейнічаць выпуску іх з турмаў?»

Савановіч: «У нас палітвязьняў няма, ёсьць крымінальнікі».

Дзьмітрыеў: «Якія проста думаюць іначай».

Савановіч: «Я быў у сьнежні мінулага году на плошчы і бачыў, як там усё адбывалася. Я лічу, што вельмі правільна зрабілі, што прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія штурмавалі Дом ураду».

Багданкевіч: «Дрэнна ў краіне, дзе народ вылучае зь дзевяці сем крымінальнікаў у прэзыдэнты і потым іх саджаюць. Нешта ненармальнае. Я хачу, каб людзі падумалі».

Таксама Дзьмітрыеў адзначыў, што Тацяна Караткевіч адзіная зь пяці прэтэндэнтаў ад «Гавары праўду» зарэгістраваная кандыдатам у Менску.

Наступнае пытаньне Дзьмітрыева да Савановіча:

«У 2011 годзе да нас залезьлі ў кішэню і ў тры разы паменшылі заробкі, даходы і ўклады, гэта была дэвальвацыя. Але пры гэтым у парлямэнце не стварылі камісію дзеля расьсьледаваньня гэтай справы, ніхто не сышоў у адстаўку, усё выдатна.
Як вы лічыце, ці трэба стварыць такую камісію? І якія законы не былі прынятыя ў мінулым парлямэнце, хто ім перашкодзіў, каб такога не адбылося?»

Савановіч: «Усе законы былі прыняты прыстойныя, нармальныя. І казаць, што толькі Беларусь закрануў крызіс — няправільна. Калі Беларусь, магчыма, недзе ў большай ступені, то гэта не азначае, што ў нас так дрэнна».

Дзьмітрыеў зьвярнуўся да жыхароў Менску: «Вы ўсё цудоўна ведаеце, вы ведаеце, што будзе па выніках гэтых выбараў. Вы ведаеце, што парлямэнт насамрэч у той час, калі ў вас памяншалі даходы, сам прыняў адзін закон. Пра што? Пра эканоміку, рэформы, перамены? Не. Гэта быў закон аб экспэдзіраваньні нечага некуды. Чаму? Бо парлямэнт сёньня прадстаўляе ня вашы інтарэсы. Ён прадстаўляе чынавенскую ўладу, твар якой даўно час мяняць. Ва ўладзе патрэбныя новыя людзі з новымі ідэямі. Спадар Савановіч сказаў, што ў краіне няма палітвязьняў, што ў турмах сядзяць крымінальнікі. Я хачу паказаць іх партрэты. Гэта людзі, якія хочуць служыць сваёй краіне. Але ў іх іншае бачаньне, таму яны ў турме».

Савановіч у сваім заключным слове адзначыў: «Сёньня вы пачулі кандыдатаў ад так званай апазыцыі. Канечне, можна казаць, што гэта палітвязьні. Але я выразна бачыў таго ж Статкевіча, які крычаў і заклікаў ісьці на штурм Дома ўраду».

Багданкевіч заклікаў выбарцаў не маўчаць, а змагацца за свае правы, за захаваньне ў краіне канстытуцыйнай законнасьці.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць