Культура88

З крамаў канфіскоўваюць кнігу «Гродназнаўства»?

А да аўтараў кнігі праявілі цікавасць сілавыя структуры.

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што з гарадзенскіх кнігарняў канфіскоўваюць падручнік «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада». Тое самае нам паведамілі нашы чытачы з Гродна.

Шыкоўнае і грунтоўнае, ілюстраванае і наватарскае па форме падачы матэрыялу выданне сёлета было хітом беларускамоўных продажаў у Гродне,
аднак, паводле чутак, трапіла пад забарону праз апошнюю главу або яе адсутнасць: гісторыя Гродна ў кнізе напісаная да 1991 года, а паўстанне грамадзянскай супольнасці апісана падрабязна.

Па інфармацыі, якая з’явілася ў гарадзенскім блогуs13 , да аўтараў кнігі ўжо праявілі цікавасць сілавыя структуры.
Аднак самі аўтары пакуль сітуацыю не каментуюць.

«Наша Ніва» звярнулася ў «Гроднакнігу», дзе пра знікненне «Гродназнаўства» «нічога не чулі», аднак пры гэтым параілі звярнуцца ў мінскую «Белкнігу».
«Усе ініцыятывы нам спускаюць адтуль, якую кнігу прадаваць, якую прыбраць з прылаўкаў. Мы толькі пасрэднікі», — патлумачылі «НН» у прыёмнай дырэктара.

Што тычыцца «Белкнігі», то там пра сітуацыю з «Гродназнаўствам» таксама «нічога не чулі».

Па словах нашых чытачоў кніга знікла і з навуковай бібліятэкі Гродзенскага ўніверсітэта. Бібліятэкарка ўніверсітэта імкнулася даведацца, ад каго менавіта прайшла такая інфармацыя, а пасля паведаміла, што кніга знаходзіцца ў чытальнай зале бібліятэкі. На пытанне, ці можна яе ўбачыць у вольным доступе, яна адказала, што «на дадзены момант не валодае сітуацыяй».

Калі «Гродназназўства» насамрэч сканфіскавалі, то гэта азначае, што вяроўку на шыі беларускай культуры сцягваюць яшчэ мацней.
У кнізе няма нічога, што афіцыйныя ўлады маглі б лічыць «крамольным», раней такія выданні ніхто не забараняў.
Зрэшты, раней такія цемрашальскія крокі найчасцей сыходзілі не ад высокіх чыноў, а ад дробных (ва ўсіх сэнсаў) начальнічкаў у выканкаме ці КДБ.
Такі можа пабачыць выяву «Пагоні», якой з беларускай гісторыі не выкінеш, і тут жа схапіцца за пісталет.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні8

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні8

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць