Грамадства4242

Падаткавікі і міліцыя ўварваліся на прэзентацыю кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі» ў Гродне

Затрыманы галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў.

Арыштаваная ўся кніжная прадукцыя.

Паводле відавочцаў, на прэзентацыі прысутнічалі зусім невядомыя гарадзенскай беларускай грамадзе людзі. Яны зрабілі кантрольны закуп кнігі напачатку. А ў канцы прэзентацыі ўвайшла міліцыя, і людзі ў цывільным ужо ў адкрытую сталі патрабаваць ад Валера дакументы і пытацца, на якой падставе ён распаўсюджвае тут гэтую літаратуру. Пасля яны загрузілі ўсю літаратуру, якую ён прывёз, у свой аўтамабіль. Булгакава таксама пасадзілі ў машыну і павезлі ў Цэнтральную падатковую Гродна.

Урэшце Булгакаў аб’явіўся пасля трох гадзін затрымання: патэлефанаваў жонцы. З ягоных словаў, затрымлівалі яго падаткавікі. У яго закупілі ўсе самыя палітызаваныя кнігі. Пры гэтым пазней, у часе складання пратакола, Булгакаву некалькі разоў паўтарылі, што гэта не палітычная, а руцінная падатковая справа. Булгакава здзівіла, што і прэзентацыю, і момант затрымання, і працэдуру афармлення пратакола здымалі на відэа. На відэа фільмавалі і вокладкі кніг. Акрамя падаткавікоў і міліцыянтаў, прысутнічалі асобы ў цывільным.

Усяго затрымана 194 асобнікі розных выданняў. Рэдактара «Arche» чакае суд па артыкуле Адм. кодэксу «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць», на якім будзе вырашана пытанне пра штраф і канфіскацыю кніг.

Прэзентацыя кніг адбывалася на Будзённага, 48а. «Саветызацыя Заходняй Беларусі» — гэта кніга гісторыка Яна Шумскага, напісаная на аснове ягонай доктарскай дысертацыі.

Акурат гэтымі днямі ў Гродне з крамаў канфіскавалі кнігу «Гродназнаўства», аднаго з яе аўтараў, Андрэя Чарнякевіча, звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта, а іншых зацягалі ў КДБ. Гэтыя падзеі пазначаюць новы этап у паляванні на вядзьмарак у нашай краіне.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі2

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў2

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага4

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных42

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка10

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць