Грамадства33

Жыхар Магілёва: Думаю, дэвальвацыя будзе — Лукашэнка хоча супакоіць народ

Некалькі дзён таму старшыня Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што не выключае плаўнай дэвальвацыі рубля. А Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ніякай дэвальвацыі не будзе. «Якой з заяваў вы больш давяраеце? Чаму?» — запытаў карэспандэнт БелаПАН жыхароў Магілёва.

Спадарыня сталага веку: «Не ведаю, каму давяраць, я толькі бачу, што інфляцыя расце са страшэннай сілай. Значыць, і грошы нашы абясцэньваюцца. Практыка паказвае, што дэвальвацыя ёсць».

Юнак: «Напэўна, болей Ермаковай. Яна — майстар у сваёй справе, разбіраецца».

Малады спадар: «Я думаю, дэвальвацыя будзе, наогул беларускі рубель упадзе. Я во толькі прыйшоў з арміі. Сыходзіў — былі адны цэны, вярнуўся, як у іншую краіну. Прэзідэнт хоча супакоіць народ, сказаць, што ў нас усё добра. І па тэлевізары ў нас усё добра, каб людзе не ўздымалі панікі, каб не мянялі гэтыя беларускія рублі».

Малады спадар: «Старшыні Нацбанку відней, калі рабіць дэвальвацыю. Гэта ж яе, у прынцыпе, праца — пільнаваць стан нацыянальнай валюты. Магчыма, адзін з іх памыляецца і няправільна ацэньвае сітуацыю».

Спадар: «Сітуацыя была ўжо ў 2011 годзе, калі старшыня Нацбанка заяўляў пра мінімальную дэвальвацыю, а першая асоба краіны казала пра тое, што яна немагчымая. А мы праз два-тры месяцы атрымалі тое, што атрымалі. Калі меркаваць па нашай эканамічнай сітуацыі, мы можам аднамомантна атрымаць 50-працэнтную ў кастрычніку ці лістападзе».

Маладая спадарыня: «Дэвальвацыя будзе! Праблемы ў эканоміцы відавочна прыкметныя. Наш прэзідэнт хоча неяк людзей супакоіць, бо зноў жа рост цэнаў, а паколькі яны апошнім часам дужа растуць, то ў палітычных мэтах».

Спадар: «Час пакажа. У нашай краіне ніхто нічога сказаць не зможа. Сумленна ж не кажацца, што ў краіне адбываецца, усё так завуалявана. Але ж па эканоміцы ж відаць, што грошай не хапае».

Спадарыня сталага веку: «Шчыра кажучы, не ведаю, што да дэвальвацыі, а вось дэнамінацыю хацела б. Гэтыя мільёны, нулі… Цэны, зразумела, растуць няспынна. Вельмі складана мне як пенсіянерцы, даводзіцца кожную капейку эканоміць».

Спадар: «Ермаковай больш давяраю. Інтуіцыя і стан эканомікі».

Спадарыня: «Я наогул не давяраю палітыкам. Праца ў мяне — на першым плане, грошы зарабляю. А вось будзе нешта там абясцэньвацца ці не — не ўнікаю ў гэта. Можа быць, у мяне такая неактыўная грамадзянская пазіцыя, не ведаю. Але я палітыкам не давяраю».

Спадарыня: «Усё-такі давяраю Ермаковай. Таму, што дэвальвацыя будзе павольнай, для людзей жа гэта не так балюча, як адразу…»

Каментары3

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве12

«Гэтыя абмены могуць працягвацца бясконца». Наўседа сумняецца, што спроба ЗША ангажаваць Лукашэнку дасць толк7

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны9

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць