Спорт11

«Брэсцкія зубры» сталі 10-разовымі чэмпіёнамі Беларусі па бейсболе

23 верасня ў Брэсце яны сустракаліся ў фінале з камандай «Мінск» і перамаглі з лікам 9:3.

«Гэта выдатны вынік. У чэмпіянаце мы не прайгралі ніводнай сустрэчы, — паведаміў галоўны трэнер брэсцкай каманды Ігар Лукашэвіч. — Радуе і тое, што маладыя гульцы, якія першы сезон выступалі ў асноўнай камандзе, паказалі сябе з найлепшага боку. У канцы кастрычніка плануецца правядзенне Кубка Беларусі па бейсболе. Наша мэта — выйграць і стаць яго дзевяціразовымі ўладальнікамі».

У нядзелю на брэсцкім бейсбольным стадыёне таксама адбылася гульня за трэцяе месца. Каманда «Цукровы шторм» (Скідаль, Гродзенская вобласць) выйграла ў «Брэсцкіх зуброў-2» з лікам 17:1.

Усяго ў турніры ўдзельнічалі шэсць каманд. На пятым месцы «Лагішынскія ваўкі» (пасёлак Лагішын Пінскага раёна), на шостым — «Сокалы» (Наваполацк).

27–30 верасня пройдзе міжнародны турнір па бейсболе «Кубак Брэста 2012». Чакаецца, што ён збярэ 10 каманд з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі. Упершыню гэтыя спаборніцтвы адбыліся ў Брэсце ў 2011 годзе. Пераможцамі сталі «Брэсцкія зубры».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда21

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп загадаў увесці «поўную і канчатковую» блакаду ўсіх танкераў, якія заходзяць у Венесуэлу5

У Казахстане былі рашуча настроеныя адстраляць каля мільёна сайгакаў, але жывёлы схаваліся ў Расіі7

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі3

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага8

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда21

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць