Эканоміка11

Зацверджаны прагноз эканамічнага развіцця і грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год

Указамі кіраўніка дзяржавы № 418 і № 419 ад 25 верасня зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2013 год.

Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, у наступным годзе запланаваны рост валавога ўнутранага прадукту на 8,5%,
прадукцыйнасці працы (па валавым унутраным прадукце) — на 9,3%, экспарту тавараў і паслуг — на 15,2%.

Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі чакаецца станоўчае на ўзроўні 0,7% да ВУП, зніжэнне энергаёмістасці ВУП — на 7%. Прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прагназуецца ў аб’ёме 4,5 млрд. долараў ЗША, увод у эксплуатацыю жылля — 6,5 млн. кв. м.

Мяркуецца, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2013 годзе павінны скласці 106,5% да ўзроўню гэтага года.

Абменны курс беларускага рубля будзе фарміравацца на аснове попыту і прапановы замежнай валюты.

Прагназуецца, што стаўка рэфінансавання да канца 2013 года складзе 13–15% гадавых пры росце спажывецкіх цэн на 12%, патрабаванні банкаў да эканомікі ўзрастуць на 17–20% і складуць 45–46% да ВУП.

«Прадугледжваецца, што ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца меры па інтэграцыі банкаўскіх сістэм Беларусі і Расіі, краін Еўразійскай эканамічнай супольнасці і іншых дзяржаў — удзельніц СНД, праводзіцца работа па пытаннях, звязаных з функцыянаваннем Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама ажыццяўляцца ўзаемадзеянне Нацыянальнага банка і банкаўскага сектара Беларусі з Міжнародным валютным фондам, Сусветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Антыкрызісным фондам Еўразійскай эканамічнай супольнасці, замежнымі цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна7

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна7

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць