Грамадства77

Бяляцкага на 50-годдзе кінулі ў штрафны ізалятар

Адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калоніі № 2 па свойму «павіншавала» вядомага праваабаронцу, старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага з ягоным 50-годдзем: сёння стала вядома, што палітвязня змясцілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА).

Праваабаронцы з трывогай адзначаюць, што ў апошні час ціск на Бяляцкага значна ўзмацніўся.

Прысуджаны да зняволення ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму на чатыры з паловай гады, А. Бяляцкі з сакавіка па чэрвень 2012 г. атрымаў 3 спагнанні, якія ўключаюць пазбаўленне чарговага доўгага спаткання (з двух прадугледжаных на працягу года). На падставе гэтых трох спагнанняў Алесь у канцы чэрвеня 2012 г. прызнаны злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбыцця пакарання. Гэта перакрэсліла магчымасць прымянення да яго Закона «Аб амністыі», прынятага ў 2012 г., а таксама пацягнула змяншэнне штомесячнага памеру грашовых сродкаў на асабовым рахунку, якія можна расходаваць на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, з 5 да 1 базавай велічыні (з 500 000 да 100 000 беларускіх рублёў).

Яшчэ два спагнанні ўжытыя да А. Бяляцкага ў жніўні 2012 г.: пазбаўленне чарговай прадуктовай перадачы (з двух прадугледжаных на працягу года) і пазбаўленне чарговага, ужо кароткатэрміновага, спаткання (таксама з двух прадугледжаных на працягу года).

У дзень 50-гадовага юбілею Алеся Бяляцкага былы зняволены Бабруйскай калоніі і былы «хімік» паведаміў Паўлу Севярынцу пра ціск, які чыніць на Бяляцкага адміністрацыя калоніі.

Ён паведаміў, што там Алесю вельмі цяжка, што да яго нават цяжка наблізіцца. Бо той, хто да яго падыходзіць і размаўляе, пасьля гэтых людзей «вылоўліваюць» і асобна размаўляюць з імі ў атрадзе. Яго самога ціснуць, чапляюцца да яго па кожнай драбязе, і, канечне, там жыццё пад заўсёдным ціскам. Ён кажа, што ўсе разумеюць, што Алесь «мужык», што ён стаіць за праўду, але вымушаныя яго абыходзіць, бо будзе дрэнна і яму, і ім.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера10

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

«Скажы, што ты адмовілася ад мяне». Палітэмігранты расказалі, як іх сем'і жывуць у Беларусі пад ціскам сілавікоў3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера10

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць