У сераду, 3 кастрычніка, а 19.00 у Галерэі «Ў» (Мінск,пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі арыгінальнага беларускага эміграцыйнага творцы Янкі Юхнаўца «Паэзія», што пабачыла свет сёлета ў выдавецтве «Лімарыус».
У прэзентацыі возьмуць удзел асобы, што былі знаёмыя з літаратарам:
Генадзь Бураўкін,
Уладзімір Арлоў,
Зміцер Саўка.
Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары