Грамадства33

Мінпрацы: Пажылыя супрацоўнікі складаюць вялікую канкурэнцыю маладым калегам

Такое меркаванне сёння журналістам выказала начальнік аддзела развіцця пенсійнай сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Таццяна Пагонышава.

«Пры ўсім ухіле на больш маладую працоўную сілу пенсіянеры складаюць даволі вялікую канкурэнцыю сваім маладым калегам з улікам вялікага вопыту і адказнасці ў адносінах да работы»,
— сказала Таццяна Пагонышава.

Яна адзначыла, што заахвочванне больш доўгай працоўнай дзейнасці ў Беларусі вельмі актуальна: «Як вядома, пенсійны ўзрост у нашай краіне з’яўляецца даволі нізкім у параўнанні з іншымі краінамі, але павялічваць яго не плануецца. Мы пайшлі па іншым шляху — заахвочвання добраахвотнага павышэння пенсійнага ўзросту».

Таццяна Пагонышава нагадала, што згодна з указам № 136 ад 18 сакавіка 2012 года «Аб мерах па ўдасканаленні пенсійнага забеспячэння грамадзян», які ўступае ў сілу 1 кастрычніка 2012 года,

адклаўшы атрыманне пенсіі на пяць гадоў, чалавек зможа павысіць яе памер у 1,7–2 разы.

Нормы ўказа даюць магчымасць павялічыць памер пенсіі наступным чынам: за першы год працы пры тых жа ўмовах — на 6% заработку, які прымаецца для вылічэння пенсіі, за другі — на 8%, за трэці — на 10%, за чацвёрты — на 12%, за пяты і наступныя гады працы — на 14%.

Паводле слоў начальніка аддзела развіцця пенсійнай сістэмы, у Беларусі і раней існавалі прэміяльныя нормы.
У адпаведнасці з законам «Аб пенсійным забеспячэнні» асобам, якія прадоўжылі працаваць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту без атрымання пенсіі, прадастаўляецца магчымасць павялічыць яе памер па ўзросту на 1 працэнт заработку, што прымаецца для вылiчэння пенсii, за два месяцы працы.

Цяпер пенсію па ўзросце з «прэміяльным» павелічэннем памеру атрымліваюць больш як 5 тыс. беларусаў. Усяго з 2,5 млн. пенсіянераў, якія пражываюць у Беларусі, працуюць амаль 566 тыс. У сярэднім людзі працуюць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту каля пяці гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць