Культура

Вачыма дазымэтрысткі

Віктар Корзун:Адны ня хочуць ведаць, другія думаюць, што ўсё ведаюць, а праўды ня ведае ніхто. Аўтар фільму «Васіль Быкаў. Вяртаньне» зьняў другую сваю стужку, пра Чарнобыль.

Віктар Корзун, аўтар фільму «Васіль Быкаў. Вяртаньне», зьняў другую сваю стужку, пра Чарнобыль.

«Наша Ніва»: Як узьнікла ідэя здымаць фільм менавіта пра Чарнобыль?

Віктар Корзун: Калі ёсьць магчымасьць нешта зрабіць, то найлепш рабіць гэта на сур’ёзную тэму. Пра Чарнобыль пачынаюць забываць. Народ спакойна ставіцца да трагедыі. Ёсьць асобныя публікацыі перад 26 красавіка, але гэтага мала. Я перад пачаткам працы над фільмам кансультаваўся з экспэртамі ў чарнобыльскай трагедыі, у тым ліку і зь Юр’ем Бандажэўскім. Я імкнуўся паказаць як мага больш аб’ектыўную карціну Чарнобылю.

«Там не пяюць птушкі»

«НН»: Хто ў фільме героі?

ВК: Гэта прафэсар, член‑карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка і звычайная дазымэтрыстка з Брагіншчыны Настасься Пятроўна, ліквідатарка Чарнобыльскай катастрофы. Яна адна зь нямногіх, якія засталіся тамака кантраляваць сытуацыю з радыяцыяй. Не хачу называць яе прозьвішча, каб у яе не было праблем, бо яна вельмі даверліва паставілася да нас. У кожным заражаным раёне ёсьць пункт кантролю за радыяцыяй. На адным зь іх яна й працуе.

Віктар Корзун
нарадзіўся ў 1966 у Менску. Рэжысэр. Скончыў мастацкую вучэльню імя Глебава (1986), Акадэмію мастацтва (1995). Аўтар фільму «Васіль Быкаў. Вяртаньне» (2004).

Цікава выйшла: мы толькі прыехалі да яе і адначасова да яе прыехалі людзі зь Менску, якія назьбіралі грыбоў і хацелі праверыць іх на радыяцыю. Яна кажа, што доза радыяцыі ў грыбах перавышаная. І што вы думаеце: назаўтра мы сустракаем гэтую сям’ю, якая нас запрашае да сябе дадому паесьці грыбоў...

А і сама Настасься Пятроўна — тыповая жыхарка тых мясьцінаў. Яна кажа, што радыяцыя ня пахне, яе рукамі не памацаеш, дык чаго яе баяцца. Яна кажа, што нічога не здараецца, а пасьля расказвае, што на мінулым тыдні памёр адзін яе аднагодак, за ім адразу другі. Нейкі ейны сваяк памёр ад раку. Гераіня вельмі добра сябе пачувае, ходзіць паўсюль, замярае радыяцыю. Яна не баіцца, кажа: я ж рукі мыла. Гэтая жанчына кажа, што перасяляць людзей ня варта, бо гэта бессэнсоўна...

«НН»: А што кажа Нікітчанка?

ВК: Нікітчанка падыходзіць з пазыцыі навукоўца, кажа, што Чарнобыль ударыў ня толькі па Беларусі, але і па ўсім сьвеце. Я, як рэжысэр, хачу, каб чалавек сам усё супастаўляў і прыходзіў да нейкіх высноваў, каб нараджалася трэцяя ісьціна. Ні Нікітчанкава, ні гэтай дазымэтрысткі, а нешта трэцяе. Праз гэта фільм і завецца «Верыць толькі ветру». Не хачу ствараць танных эмоцыяў...

«Наўрад ці фільм пакажуць па БТ»

«НН»: А што запомнілася найбольш за час перабываньня ў забруджаных раёнах?

ВК: Розныя незвычайныя рэчы. Аказваецца, што кукуруза абсалютна не набірае радыяцыі, хоць яе пасадзі на самім чарнобыльскім рэактары... Што тамака расьце чорная бяроза. Поўна розных зьвяроў, пачалі запускаць зуброў. У лясах чарнобыльскіх раёнаў не пяюць птушкі...

«НН»: Як Вы думаеце, ці можа фільм быць паказаны на БТ?

ВК: Магчыма, адбудуцца закрытыя паказы ў некаторых кінатэатрах перад 26 красавіка. На БТ — наўрад ці, бо ў фільме — праўда. Героі фільму гавораць па‑рознаму, але ўсе гавораць праўду, а гэта — самае страшнае для нашага тэлебачаньня.

Гутарыў Зьміцер Панкавец

* * *

Паказ фільму адбудзецца 24 красавіка ў 19:00 на Сядзібе БНФ, вул. Варвашэні (Машэрава), 8.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА27

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў1

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»211

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА27

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць