Эканоміка33

Смалявіцкую бройлерную птушкафабрыку прадалі магілёўскаму «Сервалюксу»

Холдынг стане найбуйнейшым бройлерным бізнэсам у краіне.

Магілёўская кампанія «Сервалюкс», якой валодае бізнэсмен Яўген Баскін, стала ўласнікам дзяржаўнай Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Мінскім аблвыканкаме і на Смалявіцкай фабрыцы. Кампанія «Сервалюкс» стала акцыянерам Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі праз дадатковую эмісію акцый і ўжо прыступіла да рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы на фабрыцы. У яе рамках, у прыватнасці, будзе пабудаваны новы цэх забою птушкі, птушнікі для ўтрымання статка і вырошчвання бройлераў, а таксама мадэрнізаваныя іншыя аб’екты.

Новы ўласнік актыўна шукае персанал для рэалізацыі сваіх планаў. Сярод вакансій, размешчаных на працягу апошняга месяца на адпаведных інтэрнэт-рэсурсах, значацца начальнік вытворчасці малочнага філіяла, загадчык складам, сістэмны адміністратар.

Гэтая здзелка прывяла да стварэння найбуйнейшага бройлернага бізнесу на рынку Беларусі і аднаго з найбуйнейшых у рамках Адзінай эканамічнай прасторы.

Па дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, па выніках першага паўгоддзя 2012 года Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка займала першае месца па аб’ёмах вытворчасці мяса бройлераў у жывой вазе. На яе магутнасцях было выраблена 25,5 тысяч тон мяса бройлераў.

Філіял «Сервалюкс-Агра», створаны Баскіным на базе прыватызаванай у сярэдзіне 2000-х гадоў Магілёўскай бройлернай птушкафабрыкі, за гэты ж перыяд вырабіў больш за 25 тысяч тон мяса. За гэтымі дзвюма фабрыкамі размясціліся баранавіцкая птушкафабрыка «Дружба» (24,8 тысяч тон), «Агракамбінат «Дзяржынскі» (23,9 тысяч тон) і Віцебская бройлерная птушкафабрыка (21,9 тысяч тон).

Такім чынам, ужо зараз створаны Баскіным холдынг вырабляе ў два разы больш мяса, чым бліжэйшы канкурэнт.
Пры гэтым магутнасці як магілёўскай, так і Смалявіцкім фабрык будуць нарошчвацца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі6

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі6

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць