Грамадства22

У Бабруйску адзначылі Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій

У Бабруйску прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый правялі 29 кастрычніка акцыю памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Як расказаў старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў, напярэдадні Дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у офісе партыі сабраліся лідары мясцовых дэмакратычных арганізацый, якія і вырашылі правесці 29 кастрычніка ўскладанне кветак да каменя-помніка рэпрэсаваным і вечар памяці.

«У выхадныя ўсе пайшлі ў цэрквы, кожны па сваёй веры. Адстаялі службы, падалі запіскі аб малітвах за рэпрэсаваных.
Учора ж з раніцы і да самага вечара неслі кветкі і ставілі свечкі каля каменя-помніка ахвярам рэпрэсій на плошчы Перамогі. Ішлі па два, па тры чалавекі, каб не выглядала гэта масавай акцыяй. У выніку да канца дня каля гэтага каменя была велізарная паляна з запаленых свечак», — расказаў Бузінаеў.

Ён адзначыў, што сёлета людзі не ішлі з запаленымі свечкамі ад царквы да каменя, памятаючы пра тое, як у 2011 годзе міліцыя арыштоўвала людзей, якія ідуць з запаленымі свечкамі з храма.

Паводле слоў Віктара Бузінаева, вечарам 29 кастрычніка ў офісе партыі сабраліся прыкладна 70 чалавек, якія прыйшлі ўспомніць пра рэпрэсаваных.
«Прыйшлі людзі, якія зусім не адносяцца ні да якіх партый і арганізацый. Расказалі пра сваіх сваякоў. Ініцыятары кананізацыі рэпрэсіраванага бабруйскага святара Паўла Сеўбу расказалі пра яго біяграфію, дзейнасць, ганенні за веру. Таксама гаварылі пра бабруйскіх пісьменнікаў Грахоўскага і Мікуліча, і было прапанавана назваць вуліцы ў Бабруйску іх імёнамі», — адзначыў лідар бабруйскай арганізацыі АГП.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць