Культура22

«Я Беларусь па сметніках збіраю...»

Знакаміты разьбяр Іван Супрунчык святкуе сямідзесяцігоддзе.

На мінулым тыдні ў выставачнай зале на вуліцы Савецкай у Брэсце было свята. У адзін дзень, 26 кастрычніка, тут прайшлі выстава майстра Iвана Супрунчыка і прэзентацыя кнігі «Палескія былі ў творах Iвана Супрунчыка» з нагоды 70-годдзя майстра. Выданне такога ўзроўню пабачыла свет упершыню. На больш чым 200 старонках расказваецца пра жыццё і творчасць Iвана Піліпавіча. Тэкст суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам — фотаздымкамі з архіваў, сучаснымі краявідамі, выявамі твораў майстра.

Іван Супрунчык — майстар незвычайны. Хаця б тым, што ўсе свае работы, нават самыя маленькія, ён робіць сякерай. Ад таго яго фігуры пазбаўленыя, быць можа, вытанчанасці, але кожная з іх мае свой характар, свае адметныя рысы. Мы імгненна пазнаем у вобразе Францыска Скарыну або святую Ефрасінню. Мы бачым у драўляных тварах пакуту, здзіўленне, радасць. Між іншым, перш чым атрымаць увасабленне ў дрэве, кожны вобраз малюецца на паперы. Калі вы зойдзеце на выставу, то пабачыце квартэт скульптур, што характарызуюць чалавечыя заганы, і даволі лёгка зразумееце, хто з персанажаў якую загану ўвасабляе. На адкрыцці выставы Іван Піліпавіч прадэманстраваў своеасаблівы майстар-клас і паказаў свае першыя крокі ў драўляным рамястве.

Прыемным атрымалася знаёмства з аўтарамі кнігі «Палескія былі». Мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская азначыла, што нават цяпер, калі можна патрымаць кнігу ў руках, яна не верыць, што зробленая такая вялікая праца. З фінансавай дапамогай Міністэрства інфармацыі і Столінскага райвыканкама выдавецтву «Літаратура і мастацтва» ўдалося значна знізіць цану выдання. Яго сёння можна набыць за 155 тысяч рублёў. Улічваючы, што ўсе лісты ў кнізе з глянцаванай паперы, а малюнкі і здымкі каляровыя, цана не такая ўжо і вялікая.

Фатограф Георгій Ліхтаровіч, які меў дачыненне да большасці фотаздымкаў у кнізе, сыпаў жартамі і аўтарскімі чатырохрадкоўямі, якія назваў «ліхтарыкамі», накшталт ангельскіх лімерыкаў, але з больш глыбокім сэнсам:

Ды не, я не калекцыю ствараю —
Хачу, каб засталіся для душы:
Кашы, сявенькі, колы, гладышы —
Я Беларусь па сметніках збіраю!

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны3

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць