Трапілі, як мінімум, пяць чалавек. Яны распаўсюджвалі налепкі, што заклікалі людзей прыйсьці на «Чарнобыльскі шлях».
У панядзелак, а 20‑й вечара ў Менску, на мосьце, што злучае вуліцу Маскоўскую і праспэкт Незалежнасьці (у раёне Чыгуначнага вакзалу) былі затрыманыя Сьвятлана Панкавец, Юры Жыгалка і яшчэ тры чалавекі. Яны распаўсюджвалі налепкі, што заклікалі людзей прыйсьці на «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка.
Усе яны знаходзяцца ў РУУС Маскоўскага раёну і, напэўна, там правядуць ноч.
Сьвятлане Панкавец - 20 год, яна навучэнка адной зь менскіх мэдвучэльняў. Увесну мінулага году Сьвятлана разам з братам Зьмітром брала ўдзел у падзеях на Плошчы.
Каментары