Грамадства44

Мясніковіч скіраваўся з афіцыйным візітам у Казахстан, потым паляціць у Бангладэш і Індыю

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам адправілася сёння з афіцыйным візітам у Казахстан, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Візіт будзе доўжыцца па 11 лістапада. Запланаваны сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым і прэм’ер-міністрам Серыкам Ахметавым.

Кіраўнік урада Беларусі таксама возьме ўдзел у пасяджэнні беларуска-казахстанскага дзелавога форуму. Акрамя гэтага, чакаецца, што прэм’ер-міністр наведае ў Казахстане сумеснае прадпрыемства ТАА СП «КазБелАЗ», АТ «Кенжэр», міжнародны навукова-вытворчы холдынг «Фітахімія».

З 11 па 13 лістапада адбудзецца афіцыйны візіт урадавай дэлегацыі на чале з Мясніковічам ў Народную Рэспубліку Бангладэш. Кіраўнік урада сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны Зілурам Рахманам, а таксама прэм’ер-міністрам Шэйх Хасінай.

З 13 па 15 лістапада Мясніковіч наведае з рабочым візітам Індыю.

Прэм’ер-міністр Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам Пранабам Мукрэджы і прэм’ер-міністрам Манмаханам Сінгхам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць