Свет

Юшчанка перазагрузіў матрыцу

Віктар Юшчанка зноў перахапіў ініцыятыву ў гульні ў роспуск Вярхоўнай Рады. У сераду ўвечары ў неспадзяваным тэлезвароце, які быў праанансаваны за восем хвілін да пачатку трансьляцыі, ён аб'явіў новую дату парлямэнцкіх выбараў — 24 чэрвеня.

Віктар Юшчанка зноў перахапіў ініцыятыву ў гульні ў роспуск Вярхоўнай Рады. У сераду ўвечары прэзыдэнт зьявіўся перад суграмадзянамі ў неспадзяваным тэлезвароце, які быў праанансаваны за восем хвілін да пачатку трансьляцыі.

Юшчанка, які сядзеў за сталом у прэс‑цэнтры сакратарыяту прэзыдэнта, паведаміў, што падпісаў новы ўказ, якім прызначыў іншую дату датэрміновых парлямэнцкіх выбараў — 24 чэрвеня.

Ён па сутнасьці прызнаў пасьпяховасьць тактыкі кааліцыі, якая палягала ў байкатаваньні ягонага папярэдняга рашэньня.

Юшчанка расказаў, што «ўзяў да ўвагі» заяву Цэнтрвыбаркаму пра адсутнасьць кворуму на іхніх пасяджэньнях, што зрабіла немагчымай падрыхтоўку да выбараў 27 траўня.

— Я давёў да прэм’ер‑міністра Ўкраіны сваю рэзкую ўстурбаванасьць фактычнай адмоваю Кабінэту міністраў забясьпечыць фінансаваньне вашага волевыяўленьня. Гэта ўчынак, які мяжуе з парушэньнем крымінальнага закону, — паведаміў Юшчанка з тэлеэкранаў у звароце да грамадзянаў.

Далей Юшчанка нагадаў, што мінуў ужо месяц, як у Вярхоўнай Радзе была перафарматаваная кааліцыя, калі да яе на індывідуальных падставах далучылася група прадстаўнікоў апазыцыі.

Гэта, паводле слоў Юшчанкі, супярэчыць нормам Канстытуцыі, што кааліцыя ствараюць толькі фракцыі.

— Цяпер прэзыдэнт Украіны ў поўнай меры можа рэалізаваць сваё права распусьціць парлямэнт на падставе артыкулу 90 Канстытуцыі Ўкраіны, — сказаў Юшчанка. — Я падпісваю ўказ пра прызначэньне пазачарговых выбараў Вярхоўнай Рады Ўкраіны на 24 чэрвеня 2007 году.

Раней прадстаўнікі апазыцыі абураліся, што Юшчанка ў першым указе не спасылаўся на 90‑ы артыкул, дзе выкладзеныя падставы роспуску парлямэнту.

Зрэшты, на момант напісаньня гэтых радкоў сам тэкст указу на сайце кіраўніка дзяржавы не зьявіўся.

Таму можна толькі меркаваць, што ў дакумэнце пазначаныя новыя падставы для роспуску парлямэнту.

Калі насамрэч так, то Юшчанка разьвязаў для сябе праблему з Канстытуцыйным судом, пабойвацца рашэньня якога ў прэзыдэнта былі ўсе падставы.

Пра тое, што сваім указам Юшчанка ня проста перанёс дату выбараў, але і па‑сутнасьці другі раз распусьціў парлямэнт, сьведчыць і дата новага галасаваньня — 24 чэрвеня. Гэта акурат 60‑ы дзень, калі лічыць ад 25 красавіка.

А, як вядома, па Канстытуцыі датэрміновыя выбары праводзяцца цягам 60 дзён пасьля прыпыненьня паўнамоцтваў папярэдняга парлямэнту.

Новы ўказ, відавочна, будзе выдадзены наўзамен старога, а таму ў Канстытуцыйным судзе давядзецца закрыць разгляд справы, якую яны слухалі цягам апошніх васьмі дзён. Тым самым дзеяньні Юшчанкі дазволяць «абнуліць» сытуацыю ў КС.

Цяпер, нават калі кааліцыя захоча абскардзіць указ прэзыдэнта ў Канстытуцыйным судзе, іх ня будзе чакаць паўтор такога трыюмфальнага разгляду пытаньня, які адбываецца пад кіраўніцтвам Сюзаны Станік.

Па сутнасьці новы ўказ ёсьць крахам гэтай жанчыны. Яго разгляд у Канстытуцыйным судзе будзе вымагаць абраньня новага дакладчыка. А, улічваючы гісторыю з спадарыняй Станік, другі раз ня ўдасца паўтарыць маніпуляцыі, якія фактычна аддалі справу ў патрэбныя для кааліцыі рукі.

Адначасова, цяпер зьяўляюцца й іншыя рызыкі — што дакладчыкам стане судзьдзя, ангажаваны на карысьць Юшчанкі.

Яшчэ адзін нюанс, які зьвяртае на сябе ўвагу, — указ прэзыдэнта зьявіўся ў момант, калі Януковіч знаходзіўся ва Ўзбэкістане. Нават экстранае вяртаньне з гэтай сярэднеазіяцкай краіны зойме як найменей паўсутак, цягам якіх кааліцыя ня зможа нармальна выпрацаваць тактыку дзеяньняў у новых умовах.

«Українська правда»

Фота прэс-службы прэзыдэнта Ўкраіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі4

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора6

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае4

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ62

У Трампа выявілі хранічнае захворванне9

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі9

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе3

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі4

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць