Грамадства77

Па справе выбуху каля КДБ у Віцебску пад вартай застаецца адзін чалавек, астатніх адпусцілі

Па справе выбуху каля КДБ у Віцебску затрыманым застаецца адзін чалавек. Астатніх падазраваных следчыя Следчага камітэта адпусцілі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Выбух у Віцебску быў звяном у дзіўным ланцугу здарэнняў.

5 лістапада на беларуска-польскай мяжы адбыўся выбух. 6 лістапада невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў літоўскае пасольства ў цэнтры Мінска. 8 лістапада ў Наваполацку й Віцебску затрымалі двух маладых рабочых, аднаго з іх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве. 9 лістапада было абвешчана пра вызваленне ад пасады кіраўніка КДБ генерала Зайцава. Замянілі яго не на намесніка, а на кіраўніка Рады Бяспекі, а адстаўку звязалі са смерцю падпалкоўніка КДБ Казака — смерцю, якую Камітэт доўгі час адмаўляў, нібы тых мядзведзікаў. А

11 лістапада ў Віцебску каля КДБ адбываецца выбух «самаробнага піратэхнічнага прыстасавання», у выніку якога пашкоджаны два акны. Між тым ад 12 лістапада ў краіне ўступаюць у сілу дапаўненні ў законы аб барацьбе з тэрарызмам і супрацьдзеянні экстрэмізму.

Ну і абстановачка ў нас у стабільнай Беларусі!

Пра віцебскі выбух вядома, што ён быў зусім не моцным, але пацягнуў за сабой шматлікія затрыманні ў горадзе. Мяркуючы па інфармацыі некаторых затрыманых, бралі хлопцаў у чорных куртках з капюшонам.

Многія адразу правялі паралель між гэтым выбухам і тэрактам у Віцебску 2005 года, які, як устанавіў суд, быў справай рук Канавалава і Кавалёва — іх расстралялі. Аднак першая паралель падманная.

Акрамя горада, у якім адбылося здарэнне, больш два выпадкі нічога не лучыць. Выбух 2005 года адбыўся ў людным месцы, а выбуховая прылада была напоўнена паражальнымі элементамі. Гэтым разам здарэнне нагадала хутчэй сімвалічныя падзеі 2010 года ў Бабруйску,
калі Васьковіч, Пракапенка і Сырамалотаў шпурнулі ў будынак спецслужбы кактэйль Молатава.

Справу па факце выбуху каля віцебскага КДБ завялі па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства). Як вынікае з афіцыйнага паведамлення цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) Камітэта дзяржбяспекі, выбух адбыўся, а 18.48.

Паводле першых ацэнак следства, прылада ўяўляла сабой кардонны або пластмасавы тубус, начынены 50–70 грамамі піратэхнічнай сумесі і памешчаны ў бляшанку ёмістасцю 0,25–0,33 літра, якое было прыведзена ў дзеянне шляхам падпалу.

«У выніку неадкладных следчых дзеянняў і на падставе паказанняў сведак затрыманы тры чалавекі, адзін з якіх, са знешнімі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзінаў, раней ажыццяўляў тэлефонныя званкі ва УКДБ з некарэктнымі выказваннямі на адрас органаў улады. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група», — гаварылася ў паведамленні ЦІГС КДБ.

Частка 3 артыкула 339 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Канавалава з Кавалёвым затрымалі амаль праз шэсць гадоў пасля віцебскіх выбухаў. У 2005 жа па «гарачых слядах» затрымалі братоў Мурашкаў. Праз паўгода іх выпусцілі — было занадта відавочна, што арыштавалі не тых. Але браты дагэтуль не выкідаюць ніводнага чэка з магазінаў — каб было алібі на ўсялякі выпадак. Так запалохалі хлопцаў.

Чарада малазначных, але гучных здарэнняў апошняга тыдня, на першы погляд, выглядае нібы чыясьці спроба накаліць абстаноўку ў грамадстве.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць