Навука і тэхналогіі33

У беларусаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца смартфоны за 200-300 даляраў

А кожны пяты беларус штогод абнаўляе мабільны тэлефон.

Аб гэтым паведаміў дырэктар ЗП «АйЦі-Макс» Аляксандр Трусь, які браў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным прыходу ў Беларусь новай лінейкі смартфонаў.

Паводле яго ацэнак, беларускі рынак мабільных тэлефонаў складае 1,6–2 млн. мабільных прыладаў.
За апошнія два гады агульная статыстыка продажаў мабільных тэлефонаў практычна не змянілася. Аднак назіраецца пераразмеркаванне попыту са звычайных тэлефонаў на смартфоны.

У 2011 г. 60% усіх продажаў даводзілася на звычайныя мабільныя тэлефоны, а цяпер іх доля знізілася да 40% дзякуючы папулярнасці смартфонаў.

У колькасным выражэнні доля смартфонаў выглядае больш сціпла. За тры кварталы 2012 года ў Беларусі прададзена 1,33 млн. мабільных тэлефонаў, уключаючы 378 тыс. смартфонаў. Невялікае ажыўленне на рынку чакаюць у чацвёртым квартале: мяркуецца, што на працягу апошніх трох месяцаў будзе прададзена больш чым трэць усяго гадавога аб’ёму.

Найбольш папулярным сярод беларусаў сегментам з’яўляюцца смартфоны коштам $ 200–300. Другое месца па папулярнасці дзеляць цэнавыя сегменты смартфонаў у дыяпазонах $100–200, $ 500 і вышэй.
У цэлым каля 70% усіх пакупак прыпадае на смартфоны коштам ад $100 да $400.

Сярэдні тэрмін выкарыстання мабільнага тэлефона ў Беларусі вырас з 3 да 4 гадоў.
У будучыні пераразмеркаванне рынку ад звычайных да «разумных» тэлефонаў будзе працягвацца, мяркуе Аляксандр Трусь.

Аднак аб’ёмы рынку ў колькасным і вартасным выражэннях прыкметна расці не будуць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць