Усяго патроху44

Самы дарагі ў гісторыі Белнэту дамен прададзены за $30 тыс.

Самы дарагі на сёння дамен у гісторыі байнэту вызначыўся падчас чарговага этапу дабрачыннага аўкцыёну па продажы даменаў.BY.

Як паведамілі ў кампаніі hoster.by, якая выступае арганізатарам аўкцыёну, самым дарагім даменам у гісторыі байнэту стаў дамен casino.by.
Ён быў прададзены за 250 млн. 25 тысяч рублёў (каля 30.000 долараў). Такая максімальная стаўка, зробленая ў рамках праведзенага ў лістападзе трэцяга этапу дабрачыннага аўкцыёну даменаў.

Нагадаем, на першых этапах дабрачыннага аўкцыёну найбольш папулярныя даменныя імёны з-за нядобрасумленных удзельнікаў аўкцыёну ў выніку не знайшлі свайго пакупніка. Тады ўдзельнікі, якія выставілі максімальныя сумы па некалькіх лотах, замест таго каб пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак, спрабавалі перапрадаць дамены па больш высокай цане. Калі гэта ў іх не атрымалася, яны адмовіліся ад даменаў.

«Калі сарвалася здзелка з пераможцам першага этапу, мы былі ўпэўненыя, што casino.by у выніку пойдзе нашмат танней.

Тады на яго была зроблена стаўка каля 20.000 долараў. Тое, што ў выніку дамен быў ацэнены яшчэ даражэй, — гэта сапраўдная перамога. Удвая прыемна, што дзіцячыя дамы, якім пералічваюцца выручаныя сродкі, атрымаюць не фармальную і рэальную дапамогу. Бо за гэтыя грошы можна не толькі купіць цацкі, але і штосьці больш істотнае, — адзначыў дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў. — Больш за тое, паводле слоў пакупніка, дамен будзе працаваць на новы рэальны беларускі праект, а не стане прадметам далейшага перапродажу».

Дамен business.by не пабіў свой жа рэкорд і пайшоў за 13.360.000 рублёў.
Пры гэтым на першым этапе за яго былі гатовыя заплаціць больш чым 130 мільёнаў, але здзелка так і не адбылася.

Усяго трэці этап прынёс каля 350 мільёнаў рублёў. Роўнымі часткамі грошы пераводзяцца на дабрачынныя рахункі беларускіх дзіцячых дамоў.

15 лістапада стартаваў чацвёрты этап аўкцыёну. Ён, як і папярэднія этапы, праходзіць на пляцоўцы інтэрнэт-аўцыёнаў ay.by.

Цяпер у даменнай зоне. By налічваецца каля 70 тысяч даменаў. Пры гэтым з пачатку года зарэгістравана каля 20 тысяч новых імёнаў.

Каментары4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць