Афіша

Паралельная праграма «1-й Мінскай трыенале сучаснага мастацтва «Белэкспа-Арт-2012» 21-25 лістапада

«Паралельная праграма» — гэта свядомы крок у кірунку новага беларускага андэграўнду, гэта апазіцыйны выклік той паталагічнай мастацкай сістэме, што склалася ў сённяшняй Беларусі. Праграма ўключае лекцыі мастакоў з усяго свету, выступы беларускіх паэтаў і драматургаў, выставу «Буржуазнага плаката».

«Паралельная праграма» ўяўляе сабой спробу маладых беларускіх культурных работнікаў стварыць новую пляцоўку сучаснага мастацтва — пляцоўку барацьбы як з афіцыйнай, так і з ліберальна-буржуазнай сістэмай мастацкіх каштоўнасцяў, пляцоўку, свабодную ад распараджэнняў Міністэрства культуры і прыватных фондаў.

«Паралельная праграма» — гэта твор сучаснага мастацтва, акт супраціву эстэтычнай смерці, культурнаму мяшчанству і псэўдаінтэлектуальнай пошласці.

21–22 лістапада ДК «La Мора» (2-я вул. Шчорса, 7а)

21 лістапада

14:00 Марына Напрушкіна — мастак, Берлін. Майстар-клас (Skype).

16:00 Кацярына Самігуліна — паэт, Мінск. «Асемічнае пісьмо як постлітаратурная з’ява».

19:00 Цімур Хоміч — паэт, Мінск. «Сучасны стан беларускай літаратуры».

22 лістапада

14:00 Рэдас Дзіржыс — психаработнік (psychischenarbeiter), [былы мастак], Літва. «Крытыка біенальнага руху» (Skype)

16:00 Павал Міценка — тэарэтык палітычнага мастацтва, акцыяніст, Масква. «Новае мастацтва і палітыка. Выпрабоўваць магчымасці калектыву».

19:00 Алег Маўрамаці — мастак, Нью-Ёрк. «Пераемнасць і разрыў» (Skype).

23–25 лістапада

Памяшканне «Беларускага свабоднага тэатра».

23 лістапада. Праца выставы з 18–00 да 21–00.

17–00 Адкрыццё выставы «Буржуазны плакат».

Прэс-канферэнцыя для журналістаў (запіс па тэлефоне + 375 29 3919 830).

24 лістапада

Праца выставы з 13:00 да 21:00.

15:30 Юлій Ільюшчанка, Кацярына Самігуліна, Цімур Хоміч. Чытанне вершаў.

19:00 лекцыя Паўла Міценкі (Масква) «Год „эстэтычнага пратэсту“ у Расеі» (запіс па тэлефоне + 375 29 3919 830)

25 лістапада.

Праца выставы з 13:00 да 17:00.

16:00 чытанне п’есы-вербатыма Вікторыі Біран «Нэахіпстэры, або п...дёж інтэлігенцыі»

(Запіс на чытку п’есы па тэлефоне +375 33 5337 925)

У паралельнай праграме «Першай Мінскай трыенале сучаснага мастацтва «Белэкспа-Арт-2012» магчымыя змены!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?2

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць