Усяго патроху3030

Беларусы — адныя з самых неэмацыйных нацый у свеце

Беларусь апынулася на 3-м месцы самых неэмацыйных краін свету. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае ў 150 краінах у 2009—2011 гг. агенцтвам па вывучэнні грамадскай думкі Gallup.

Першае месца заняў Сінгапур, на другім — Літва і Грузія.

Сінгапурцы, нягледзячы на ​​высокія эканамічныя дасягненні і ВУП памерам $33,5 тыс. на душу насельніцтва, не атрымліваюць асалоду ад росквіту краіны, а даволі скупа выказваюць свае эмоцыі. Пра тое, што яны адчуваюць штодня не менш за дзесяць станоўчых і адмоўных эмоцый, заявілі толькі 36% жыхароў Сінгапура. Гэты паказчык прызнаны сацыёлагамі самым нізкім у свеце.

Самай эмацыйнай краінай, паводле апытання, апынуліся бедныя Філіпіны. Пра багатае эмацыйнае жыццё тут паведамілі 60% апытаных.

Даследчыкаў цікавілі як станоўчыя эмоцыі: задавальненні, усмешкі, смех, радасць ад вучобы, паўнавартаснага адпачынку, так і адмоўныя — гнеў, стрэс, смутак, фізічны боль, клопаты.

Другое месца сярод самых неэмацыйных краін было аддадзена Грузіі і Літве — пра эмоцыі і пачуцці там заявілі 37% рэспандэнтаў.

Беларусы разам з Расіяй, Украінай, Казахстанам, Кыргызстанам, Мадагаскарам і Непалам заняла 3-е месца. Эмацыйнымі тут прызналі сябе 38% рэспандэнтаў

У ліку самых эмацыйных краін таксама фігуруюць Сальвадор (57% апытаных штодня адчуваюць розныя пачуцці), Бахрэйн (56%), Аман і Калумбія (па 55%). На пятым месцы з вынікам 54% — Чылі, Коста-Рыка, Канада, Гватэмала, Балівія, Эквадор, Дамініканская Рэспубліка, Перу, Нікарагуа і ЗША.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць