Грамадства1212

Будаўніцтва «Бульбашъ-хола» прыпыненае

Прадстаўнікі Міністэрства культуры і Генпракуратуры выязджалі на месца будаўніцтва забаўляльнага комплекса ў Курапатах і выявілі парушэнні.

Сенсацыйны адказ на заяву ўдзельнікаў круглага стала «Абаронім Курапаты» пра недапушчальнасць будаўніцтва «Бульбашъ-хола» ля крыжоў ва ўрочышчы Курапаты атрымала арганізатарка мерапрыемства Ганна Шапуцька. У адказе за подпісам намесніка міністра культуры Віктара Кураша паведамляецца:

«Падчас выезду на месца выяўлена, што работы праводзяцца часткова ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пры гэтым іх выкананне ажыццяўляецца без дазволу Міністэрства культуры […].

Міністэрствам культуры выдадзена прадпісанне заказчыку работ СТОО „Белрэстінвест“ і Мінаблвыканкаму аб спыненні работ ў зоне аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці […]. Аднаўленне работ будзе магчыма пасля забеспячэння адпаведнасці праектнай дакументацыі і яе рэалізуючым прававым нормам».

Тым часам, у адказе — ні слова пра прыпыненне прац на самім будынку «Бульбашъ-хола», толькі пра ахоўную зону Курапатаў. Бо некалі дазвол на пабудову «Бульбашъ-хола» давала само ж Міністэрства культуры.

Ганна Шапуцька адзначыла, што падпісанты звароту, сярод якіх былі такія паважаныя людзі як Ігар Кузняцоў, Сяргей Ханжанкоў, Зміцер Дрозд ды іншыя, таксама прасілі Мінкульт пра асабістую сустрэчу. Гэтую просьбу чыноўнікі праігнаравалі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць