Экспазіцыя мелася адчыніцца 30 лістапада ў выставачнай залі мастацка-графічнага факультэта ВДУ.
Але адміністрацыя перадала праз куратарку выставы, што ва ўніверсітэце цягам тыдня будзе праходзіць пераатэстацыя і зала будзе занятая.
Куратар выставы Кацярына Мяснікова кажа, што ўсе тэрміны ўзгадняліся загадзя:
«Адкрыцьцё выставы Аляксея Марачкіна „Вяртанне“ было запланаванае належным чынам, мы ўжо далі абвесткі ў мясцовыя газеты. Але патэлефанаваў дэкан
Карціны для экспазіцыі павінны былі прыбыць у Віцебск раніцай 26 лістапада.Даведаўшыся пра адмену выставы, Аляксей Марачкін паспеў у апошні момант выгрузіць іх з машыны, якую даў Саюз мастакоў.
Прабачэньня за раптоўную адмену выставы ніхто не папрасіў. З ВДУ нават не патэлефанавалі, каб папярэдзіць:
«Таму і прыкра, што я сканчаў віцебскі „худграф“, быў у першым выпуску.І калі ўвесну мы з’ехаліся на
Аляксей Марачкін кажа, што не збіраўся выстаўляць нейкія творы правакацыйнага зместу. Што адмыслова падабраў работы, каб там не было нонканфармізму, узяў раннія працы з віцебскага перыяду.А таксама — эцюд выкладчыка Аляксандра Гаўрушкі, падараваны тады яшчэ маладому мастаку…
Куратарка выставы Кацярына Мяснікова паспрабавала зрабіць усё, каб творы Аляксея Марачкіна ў Віцебску ўсё ж пабачылі. Патэлефанавала ў мастацкі музей, і ёй нібыта паабяцалі арганізаваць выставу, але — калі толькі знойдзецца нейкая «дзірка» ў графіку музейных экспазіцый.
Каментары