Культура33

Ружанскія ружы

У нядзелю, 29 красавіка, у менскай кавярні «Добрыя Мысьлі», адкрылася выстава майстра выцінанкі, мастака й фатографа з Ружанаў, Юр'я Малышэўскага. Піша ягоны калега й зямляк, мастак Уладзімер Крукоўскі.

У нядзелю, 29 красавіка, у менскай кавярні «Добрыя Мысьлі», адкрылася выстава майстра выцінанкі, мастака й фатографа з Ружанаў, Юр'я Малышэўскага.

Юры Малышэўскі нарадзіўся ў Сібіры ў 1956 г., у сям’і вайскоўца. На шчасьце, у раньнім дзяцінстве патрапіў на радзіму бацькі, у прыгожае мястэчка Ружаны на Берасьцейшчыне, былую рэзідэнцыю князёў Сапегаў, дзе й жыве па сёньняшні дзень.

У 1960‑я гады я вёў гурток маляваньня у Ружанскім доме піянэраў. Тады й пазнаёміўся зь Юрам. Потым нашыя жыцьцёвыя шляхі разышліся, але я не пераставаў сачыць за ягонымі посьпехамі ў мастацтве і радавацца ім. Юра скончыў ружанскую дзесяцігодку, адслужыў у войску й увесь час маляваў, удасканальваючы тэхніку, займаўся жывапісам, разьбою, скульптураю. На пачатку 1970‑х ён пазнаёміўся й пасябраваў з пробашчам Ружанскага касьцёла Сьв. Тройцы Міхалам Варанецкім. А Міхал Варанецкі ды яшчэ Вячаслаў Дубінка на той час былі адзінымі майстрамі ў Беларусі, якія займаліся адраджэньнем мастацтва выцінанкі. Юра Малышэўскі стаў наступным. Яго захапіла выцінанка, яе даступнасьць, яе тэхнічныя магчымасьці. I прыйшлі першыя посьпехі.

Ягоныя творы ахвотна купляюць госьці Ружанаў з Польшчы й Расеі, Бэльгіі й Японіі, Швэцыі ды Ірляндыі, а нават з экзатычнага Мадагаскару. Адбыліся й пэрсанальныя выставы: у Пружанах, Кобрыні, Пінску й у Берасьці. У 1986 г. Юры скончыў маскоўскі народны унівэрсітэт мастацтваў, а ўжо ў 1987 г. атрымаў мэдаль ляўрэата выставы народнае творчасьці ў Маскве, на ВДНГ, сёньня мае цэлую калекцыю дыплёмаў і граматаў, атрыманых на розных фэстах, конкурсах і аглядах народнага мастацтва.

Што ж спрыяла й спрыяе ягоным творчым посьпехам, акрамя прыродных здольнасьцяў і нястомнае працавітасьці? Безумоуна, ружанскае асяродзьдзе. Некалькі выдатных помнікаў архітэктуры й адзін толькі велічны легендарны палац Сапегаў варты асобнае вялікае гаворкі, цудоўныя краявіды, гістарычныя мясьціны й паданьні Ружаншчыны. I, канечне, яе людзі. Усё гэта натхняе мастака на стварэньне нечаканых вобразаў, цікавых сюжэтаў, арыгінальных кампазыцыяу.

Сёньня Юр'ю Малышэўскаму за 50. Ён сябра Беларускага саюза народных майстроў, бацька дарослых дзяцей. Ужо 15 гадоу кіруе дзіцячай студыяй народнае творчасьці, займаецца рэстаўрацыяй інтэр’ераў навакольных касьцёлаў і цэркваў, любіць Ружаны, выдатна ведае іх гісторыю, зьбірае й захоўвае ўсе, што зь імі зьвязана.

І выцінае з паперы карункі з ружаў, аблокаў, дрэваў, вежаў, краявідаў Ружанаў.

Уладзімер Крукоўскі

Каментары3

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома9

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

Албанія вярнула бязвіз для беларусаў на пэўных умовах

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне2

Пакістанцы ўжо працуюць у Беларусі. Відэа з Бабруйску з імі абляцела тыкток37

Ваюючы за Расію, загінуў былы работнік мінскага ГУМа3

«Чырвоныя лініі»: Трамп адказаў, пры якіх умовах ЗША выйдуць з перамоў адносна вайны

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША24

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%27

Сёння павінен канчаткова перастаць працаваць Skype1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома9

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць