Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

"Яшчэ не схуднела, але ўжо кашляе"

На сёньняшняй нарадзе гаспадарчая сытуацыя не прыхарошвалася. Разам з тым, афіцыйны кіраўнік зноў даў зразумець, што на "нэп" пайсьці не гатовы. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Адрозна ад штогадовага пасланьня, зробленага найперш па законах піяру, сёньняшняя эканамічная нарада ў Лукашэнкі абмалявала стан эканомікі без прыхарошваньня. Упершыню на самым высокім узроўні канстатуюцца сур'ёзныя праблемы.

У прыватнасьці, ня выканана аж восем прагнозных паказчыкаў. Такога замаху на сакральныя лічбы, здаецца, яшчэ не было. Але радыкальных прапаноў, як зламаць нэгатыўны трэнд, не прагучала. Дый ці варта ад тых небарак-міністраў чакаць ідэйнага фантанаваньня? Лукашэнка адразу папярэдзіў, што "гэтыя лібэральныя замашкі, як у Расеі, нам непрыдатныя". Надзея, як і раней, на адміністрацыйныя вагары.

Няўжо наверсе ня бачаць, што гэта ўжо не спрацоўвае? Бачаць, мяркуе эканаміст Леанід Заіка, зь якім я толькі што гутарыў. Іншая рэч, што, на думку экспэрта, прэзыдэнт і атачэньне дасюль ня вераць сваім вачам. Кажучы навукова, мае месца "зьява кагнітыўнага дысанансу", зазначыў мой суразмоўца. Начальству цяжка асэнсаваць той прыкры факт, што эканамічная мадэль, якая здавалася вяршыняй дасканаласьці і нейкі час сапраўды давала ўражальныя вынікі (іншае пытаньне, за кошт чаго), зараз ужо ня ёсьць панацэяй.

Пра сёньняшні стан айчыннай эканомікі экспэрт выказаўся так: "Гэтая спадарыня яшчэ не схуднела, але ўжо кашляе і адчувае, як узьнімаецца тэмпэратура". Ён прагназуе фінансавыя праблемы ўжо ў ліпені — жніўні, калі давядзецца цалкам разьлічвацца за расейскі газ ды выплочваць адпускныя настаўнікам.

Леанід Заіка паўтарыў сваю ўлюбёную мэтафару апошняга часу: Масква вядзе перадпродажную падрыхтоўку Беларусі. То бок імкнецца паставіць яе на калені ў эканамічным сэнсе, каб змусіць ахвяраваць як мінімум "фамільным срэбрам". Пра максымум — здагадваецеся...

Выйсьцем можа быць толькі новы эканамічны курс. Але на сёньняшняй нарадзе афіцыйны кіраўнік зноў даў зразумець, што на "нэп" пайсьці не гатовы. Ён ахаладзіў імпэт умоўна-рэфарматарскага крыла Саўміну: "Ва ўрадзе пачалі гучаць галасы наконт неабходнасьці карэктаваньня і нават зьмены эканамічнага курсу, будзем лічыць гэта прыватным меркаваньнем. Падыходзіць да гэтага пытаньня неабходна ўзважана, прадумана, як і абяцалі народу".

Карацей, пакуль што ў эканамічнай сфэры вымалёўваецца самая непрадуктыўная пэрспэктыва, калі хвост будуць адсякаць за некалькі разоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі18

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Ніякіх грошай я не прасіла, мне проста ўсунулі гэты канверт. Яго да сёння не распячатвала37

У Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся з «ілжывага транзіту»10

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы7

На АНТ паказалі кадры, на якіх Андрэй Паўлючэнка перадае нейкі скрутак Ціханоўскай55

Мінскі рэстаран закрыўся пасля вечарынкі ў стылі ЛГБТ. Прыклала руку Бондарава10

«Вывезлі толькі да 6-й раніцы». З'явіліся падрабязнасці пра падзенне БПЛА ў Рэчыцы

Леў Троцкі і роспуск Офіса Святланы Ціханоўскай12

Спецслужбы рассылаюць фэйкавыя паведамленні пра аплату ўдзелу ў мітынгах. Купіўся толькі блогер Вірус і ягоныя сябры9

«Вайна павінна завяршыцца. І гэта павінна быць сумленнае завяршэнне». Зяленскі расказаў пра размову з Трампам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі18

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць