Грамадства2929

Лукашэнка: Шкадаваць грошай для КДБ не трэба

Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня правёў нараду, прысвечаную дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Галоўнай прычынай сустрэчы ён назваў пагаршэнне ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол краіны, паведамляе «Мінская праўда».

Фота: president.gov.by

— Насцярожвае, што вельмі кепска, агрэсіўна ў дачыненні да Беларусі настроены нашы суседзі — Польшча і краіны Балтыі, — сказаў ён. — Ціск ажыццяўляецца па ўсіх напрамках. Больш за ўсё гэты ціск адчуваюць нашы спецыяльныя службы. Таму мы, я перш за ўсё, надаём самую пільную ўвагу працы КДБ і ўвогуле сілавога блока.

Падставай для нарады стала прапанова старшыні КДБ Івана Церцеля па ўдасканаленні працы ведамства. Паводле слоў Лукашэнкі, аналіз праблем 2020 года выявіў слабыя месцы ў структуры, і яны павінны быць ліквідаваныя.

Для праверкі і аналізу прапаноў старшыні КДБ Лукашэнка даручыў Радзе бяспекі правесці экспертную ацэнку.

— Такія прапановы і заключэнні былі ўнесены (з боку Рады бяспекі). Тым не менш, паколькі гэта спецыфічная служба, спецслужба, у вузкім коле з людзьмі, якія калісьці працавалі ў КДБ, я вырашыў паглядзець на гэтыя прапановы. Спадзяюся, што мы аб’ектыўна абмяркуем гэту тэму і прыйдзем да адпаведнай высновы, — адзначыў ён

Лукашэнка сказаў: фінансаванне КДБ скарачацца не будзе. Наадварот, за канкрэтныя вынікі супрацоўнікі павінны атрымліваць годную аплату, нават звыш прадугледжанага.

«Тут якраз грошай шкадаваць не трэба для тых, хто працуе ў КДБ. Грошай чэкістам шкадаваць не трэба за канкрэтныя вынікі. Мы тут адладзілі гэтую сістэму. Я заўсёды пасля пэўных аперацый яго папярэджваю, што хлопцы, якія зарабілі гэтыя грошы, павінны іх атрымаць, нават звыш таго», — сказаў ён

Каментары29

  • Indrid Cold
    07.08.2025
    Усё зразумела, чым бліжэй смерць, тым больш пагрозаў з захаду будзе, асабшіва з Поллшчы і краінаў Балтыі
  • Але самае цікавае...
    07.08.2025
    У бюджэце - "0"... Я так поняў кантору пусьцілі на "вольны выпас", ну шукаць самафінансаванне і гэта зварот для падаткаплацельшчыкаў? Дык вось мой адказ - ...р Вам і Вашым дзецям (Колінька, Дзімачкам, Сялук і г.д.). За злачынства трэба адказваць
  • надта падобна на падлізванне
    07.08.2025
    Красаўцы! ўсё добрае ў вас наперадзе....
    Няўжо сітуацыя імкнецца стаць "як тады"?

Цяпер чытаюць

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?14

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Усе навіны →
Усе навіны

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

Гросмайстар Нарадзіцкі, які раптоўна памёр у 29 гадоў, перад смерцю цяжка перажываў абвінавачанні з боку Крамніка2

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду11

Лось ноччу зайшоў у цэх прадпрыемства пад Магілёвам, пафоткаўся і сышоў6

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе11

«Яшчэ адна дыверсія ў Еўропе на нафтаперапрацоўчым заводзе». Для чаго гэты новы фэйк прапаганды?3

«ІТ-бум, як у нас да 2020». Джун не знайшоў працу ў Мінску, а ў Ташкенце з рукамі адарвалі4

«Баста ўжо паклікаў на лэйбл». Хлопец з Гродна за месяц стаў рэперам, якога абмяркоўвае ўся постсавецкая прастора9

Завод «Гарызонт» і дочкі расійскіх банкаў трапілі пад санкцыі Еўрасаюза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?14

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць