Андрэй Расінскі. Кадры

«Шрэк Трэці»

У трэцяй частцы гумарны волат-людажэр шукае караля Артура і прадухіляе дзяржаўны пераварот.

posterШрэк Трэці (Shrek the Third)

ЗША, 2007, каляровы, 90 хв.

Рэжысэры: Крыс Мілер, Раман Хай

Жанр: Анімацыйныя камэдыйна-казачныя прыгоды

Адзнака: 7,5 (з 10)

Пасьля сьмерці цесьця-жабы Шрэк мусіць насьледаваць каралеўства. Але зялёнаму волату гэта не падабаецца, бо давядзецца разьвітацца з родным балотам. Разам в Восьлікам і Катом ён адпраўляецца на пошукі сапраўднага караля… Артура. А ў каралеўстве Фіёны малімонны сын фэі склікае армію зь ведзьмаў, злых дрэваў дый Безгаловага коньніка – і зьдзяйсьняе дзяржаўны пераварот. Фіёна ўзначальвае партызанскую барацьбу…

Трэцяя частка “Шрэку” не згубіла свайго зубастага гумарнога імпэту – і працягвае бадзёра-парадыйныя кпіны над казкамі й сучаснымі фільмамі. Кароль Артур – герой-дахадзяга, якога ўсе шпыняюць у Чароўнай школе (бедны-бедны Хогвардз ад Гары Потэра!), Папялушка пакутвае на нэрвовае мыцьцё падлогі, Сонная прыгажуня (з баявога атраду) валіцца пад ногі ворагам, а каралева-ўдава мае звычкі патаемнае каратыскі, якая прабівае галавою муры.

Сьмерць караля-жабкі з шматкроць вываленым языком і вырачанымі вачыма – дзікунскі й дасьціпны фарс, а чараўнік Мэрлін, які пакутуе на навязьлівую псыхатэрапію і сам зьехаў з глузду – гэта нешта.

“Псыхатэрапія” – увогуле, грае ў карціне не апошнюю ролю. Злы прынц Чамінг, ашалелы ад сваіх пекных валосаў і музычных здольнасьцяў (бяздарна-казьліных), – выступае ў ролі антытэрапэўта Гітлера, які спакушае казачных лузэраў на дзяржаўны пераварот. Прынц Артур – добры псыхатэрапэўт, які вучыць злыдняў прымаць сябе такімі, як ёсьць.

Гэтая парада спатрэбіцца ўсім героям: Кот і Восьлік будуць адыходзіць ад траўмы пасьля абмену целамі ("дзякуй" Мэрліну!), а Шрэк і Фіёна прызвычаіваюцца быць бацькамі.

Неўзабаве мусіць зьявіцца й чацьвёрты “Шрэк”.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ13

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі3

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з лідарам Сірыі аш-Шараа. Той увайшоў у Белы дом праз бакавыя дзверы3

Айцішнік напісаў раман. Нічога падобнага па-беларуску яшчэ не стваралася7

Франак Вячорка: «Лукашэнку амерыканцы патрэбныя нашмат больш, чым амерыканцам Лукашэнка»20

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць