Культура22

Кніга пра расстрэл у 1938 г. менскіх чыгуначнікаў, якія адмовіліся адпраўляць эшалёны з рэпрэсаванымі

Выйшаў зборнік паэзіі Сяргея Законьнікава «Гэта мы».

Грамадскасць Вілейкі (Мінская вобласць) выдала зборнік паэзіі беларускага паэта і грамадскага дзеяча Сяргея Законнікава «Гэта мы».

У кнігу ўвайшлі паэмы С.Законнікава «Чорная быль», «Цівалі» і «Зязюля», напісаныя ў 1988‑1995 гадах, а таксама факсіміле лістоў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава аўтару. Калі «Чорная быль» прысвечана чарнобыльскай трагедыі, «Зязюля» — В.Быкаву, то «Цівалі» — трагедыі беларускага народа ў перыяд сталінізму.

У інтэрв’ю БелаПАН паэт паведаміў, што ў пачатку 1990‑х гадоў яму стала вядома аб трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Цівалі, што цяпер уваходзіць у рысу Мінска (раён кінатэатра «Аўрора» на вуліцы Прытыцкага. — БелаПАН.). Паводле яго слоў, у 1938 годзе па загадзе сталінскага наркама пуцей зносінаў Лазара Кагановіча «за сабатаж» — адмову адпраўляць эшалоны рэпрэсаваных у Сібір і Запаляр’е — былі расстраляны каля 300 беларускіх чыгуначнікаў з розных гарадоў. Каб утаіць злачынства, іх целы былі закапаны ў жывёламогільніку ў Цівалі. Па санітарных нормах, такія могільнікі нельга раскопваць на працягу 100 гадоў. Аднак у 1960‑я гады ў сувязі з пашырэннем сталіцы ў раёне Цівалі пачалося будаўніцтва і могільнік планавалася знішчыць. Ваеннаслужачыя Беларускага палка ўскрылі могільнік і сярод касцей жывёл знайшлі прастрэленыя чэрапы людзей і іх астанкі, скручаныя калючым дротам. Па загадзе зверху астанкі людзей і жывёл былі спалены напалмам і пахаваны ў лесе каля дарогі на Ракаў. «Пра гэта я і напісаў у сваёй паэме, перакладзенай на многія замежныя мовы», — сказаў паэт.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і шэрагу міжнародных прэмій С.Законнікаў з’яўляецца аўтарам 15 кніг паэзіі, эсэ, публіцыстыкі і нарысаў. Асобныя яго кнігі выдадзены ў Маскве, Варшаве і Сафіі. Многія вершы перакладзены на замежныя мовы. Літаратар пераклаў на беларускую мову творы паэтаў Украіны, Балгарыі, Германіі, Польшчы, Літвы. Узнагароджаны медалём «За ратаванне тапельцаў на вадзе» (1960) і ордэнам «Знак пашаны» (1984).

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць