Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Буш параіцца зь Мілінкевічам

Адным з акцэнтаў праскага форуму можа стаць "праблема Лукашэнкі". Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Менскі экспэрт-міжнароднік Раман Якаўлеўскі зьмясьціў у сеціве цікавы артыкул пра мерапрыемства, якое мае адбыцца днямі ў Празе. Там пройдзе канфэрэнцыя з удзелам Буша. Магчыма, адбудзецца і ягоная сустрэча з запрошаным у чэскую сталіцу Мілінкевічам. Таксама прагназуецца падвышаная увага да "праблемы Лукашэнкі".

Адзначым той момант, што Захад ня надта бярэ пад увагу гістарычныя рашэньні апошняга кангрэсу дэмакратычных сілаў. Бо запрашае не чацьвёрку сустаршыняў Палітрады, а "зрынутага" Мілінкевіча. Мусіць, не таму, што так ужо шкада камандзіровачных :-) Можна шмат што закідаць экс-кандыдату, але пэўна ж лепей было б не раскідацца ягоным міжнародным аўтарытэтам. Бо іншы апазыцыйны дзеяч ня хутка напрацуе (калі ўвогуле напрацуе) адпаведны капітал.

Раман Якаўлеўскі ў гутарцы са мной адзначыў, што ўвага Вашынгтону (і ўвогуле Захаду) да беларускага пытаньня зараз падвышаецца праз шэраг чыньнікаў. У іх ліку — актывізацыя кантактаў Беларусі зь Іранам. "Згадайма Югаславію Мілошавіча, Ірак Хусэйна... Хаўрус з Адмадзінэжадам — гэта чарговы прыклад нездаровай актыўнасьці Менску ў дачыненьнях з рэжымамі, што спрачаюцца з усім сьветам". Са слоў Якаўлеўскага, Ахмадзінэжад ня вечна будзе ва ўладзе (у іх там існуе рэфарматарская плынь і ўвогуле ідзе жорсткая ўнутрыпалітычная барацьба). І з гэтае прычыны таксама можа апынуцца пад вялікім пытаньнем будучыня рэклямаваных сумесных праектаў.

Нарэшце, дэманстратыўныя знакі ўвагі да беларускай апазыцыі могуць дыктавацца жаданьнем адміністрацыі Буша і тут кінуць пальчатку Маскве. Тая, мяркуючы па ўсім, зараз заклапочаная стварэньнем у Беларусі грунту для прарасейскай апазыцыі. Вашынгтон жа можа накінуць сваю гульню дзеля ўзмацненьня процівагі.

"З аднаго боку, канфрантацыя між Крамлём і Захадам нібыта выгадная Лукашэнку, — кажа Якаўлеўскі. — Зь іншага боку, выгады ад узмацненьня мілітарысцкага хаўрусу з Масквой могуць аказацца мізэрнымі, а вось пагроза эканамічнага закабаленьня ўзрастае".

Карацей, у гэты бок надта ня кінесься.

У той жа час пазыцыя Брусэлю можа стаць болей прынцыповай. Са слоў Якаўлеўскага, тут можа адгуляць сваю ролю Парыж. Нездарма ж новым прэзыдэнтам Францыі стаў Мілінкевічаў сябар:-)

Так што ў сухой астачы — нарастаньне чыньнікаў, якія дадаюць галаўнога болю беларускаму начальству.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?7

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях3

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць