Архіў

Андрэй Хадановіч. Галіцкі дывэртысмэнт

№ 08 (129) 1999 г.


 
Андрэй Хадановіч Галіцкі дывэртысмэнт


І
Nihil utilius sale et sole

Ані золата, срэбра ці нікель,
ані волава, мосенж ці сьпіж –
aut NaCl, aut nihil! –
і нясем свой штодзённы крыж

(што, дарэчы, зроблены з солі
і ніколі ня зьведае ржы),
саляныя волаты волі,
саляныя слупы мяжы.

Соль – салярнае боства ў ісьце,
ўвасабляе радасьць і боль;
па-за сольлю няма карысьці –
нат у сонцы, і ў гэтым соль.

На заходзе, усходзе, дзе-кольвек
шмат сустрэнеш яе імён:
ад паўночнага слова «Сольвэйг»
да паўднёвага «Салямон»;

міжнароднае «салідарнасьць»,
аргэнтынскае «сьмерць і бусоль».
Страйк у страўніку – проста марнасьць,
калі побач ангельская соль.

Соль надзвычай пасуе да кварты,
бо піўны аздабляе шум,
шумавіньне начэй – ня варта
забываць пра салёныя жарты,
бо засталыя словы – тлум.

І – нарэшце ў справунку солі –
вырашальная якасьць яе:
солі шмат не бывае ніколі,
шмата сала заўжды не стае!

Вушкам голкі ня пройдзе кэмэл,
і, вяртаючыся ў юдоль,
патэтычны і ўзьнёслы hejnal
абрываю на ноце «соль».

Вялічка, саляныя капальні, 136 мэтраў пад зямлёй

ІІ

МытНікіфар

Ён ня граў на кіфары, ня плыў на Кіфэру (Цэтэру et caetera),
на пытаньне, ці ён homo sum, без сумневаў і суму наўпрост падсумуе «sum hetаero»;
сьціплы мытнік, службовец мастацтва – страчаюцца й тыя, што служаць амбітней, –
ён працуе ў чаканьні на міт, занураецца ў міт, што падмуркам ягонае мытні;
песьціць міт, што ніколі нічога нікому ні з кім і нідзе,
нейкім чынам штось пэўнае там адмываючы ў мутнай вадзе;
папярэднік прыйдучых памежнікаў Заўтра, якія пакуль – парушальнікі межаў варожага Сёньня
і валодаюць мовай плыньней, зь нематы карыстаюцца плёньней;
вынаходнік сьвятой прастаты, чарнабожнік складанай заганы,
шанаваны паўсюдна, паўсюль плятанічна каханы;
непісьменны стары, які б мог стаць прарокам, але ж не прарок,
бо на гэта ёсьць іншыя, – ён – пераймальнік прыроды, сьпявак                                                              кшталту боскага птаства,
не шукае пасілку: мастацтва – насамрэч вялікае княства,
прапануе пажытак, лякуючы лякі, яго пазбаўляе адчаю;
і, прасякнуты ўсім, што наўкола, усім, што яго атачае,
ён займае пачэсны пасад леваруч ад калегі з Парыжу – найдасьвядчонага мытніка, фаміліянта трох дзейных асобаў культуры (раней іх таксама хапала!):
барбізонскага Хведара, правадыра ўсіх асьветнікаў Янкі-Якуба і Янкі-Батыста (па-наскаму будзе Купала)!

Крыніца, музэй мастака Нікіфара
 

ІІІ

Ноч у мытні пры старым замку

Сам-насам із швэдрам, што кінуты ў кут,
сам-насам із страчаным часам,
сам-насам із собскай прысутнасьцю тут –
із столькім, што ўжо не сам-насам, –

знадворку, бо замак замкнуты стары,
на пекную гледзячы зорку
(знадворку дачынна ўсяго, што ўнутры, –
так блізка, што ўжо не знадворку),

нарэшце стамлюся ад словаў, чужы
у некалі скончанай спрэчцы,
нарэшце спынюся на самай мяжы –
так позна, што ўжо не нарэшце. 

Замак Дунаец у Нядзіцах

ІV

Псэўдавэрлен

фіранкі на вокнах
сузор’і на шыбах
апоўначы вонках
астральнасьці выбух

у ноч крок за крокам
губляючы розум
навобмацак вокам
ня надта цьвярозым

сьвятоўнае ўчора
паноўнае сёньня
памкненьнямі ўгору
на небнае ўлоньне

сягае ўзрушэньне
апошняга роўню
пустыя кішэні
відзежы і поўня

астральнасьці выбух
апоўначы вонках
сузор’і на шыбах
фіранкі на вокнах 
     

 Kракаў, кастрычнік 1998

 

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі2

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць