Архіў

Севярын Квяткоўскі. 250 гадоў таму

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


 250 ГАДОЎ ТАМУ

 

1749. Рэч Паспалітую Абодвух Народаў толькі ўмоўна можна назваць адзінай дзяржавай. Гэта час росквіту магнацкага «аднаасобніцтва» пад радзівілаўскім лёзунгам: «Кароль сабе кароль у Варшаве, а я — сабе ў Нясьвіжы».

Такі стан рэчаў сучасныя гісторыкі зьвязваюць зь імем караля і вялікага князя Аўгуста ІІІ (1696—1763). Лічыцца, што ў 1733 годзе Аўгуст ІІІ заняў варшаўскі і віленскі пасады пры дапамозе расейскіх і саксонскіх войскаў. Прычым увесь час свайго трыццацігадовага кіраваньня Аўгуст ІІІ паралельна быў курфюрстам Саксоніі. «Ня меў палітычнай канцэпцыі, кіраваў з дапамогай фаварытаў». Менавіта гэтаму пэрыяду мы абавязаныя тэзай, што Рэч Паспалітая загразла ў п’янстве і шляхецкай сваволі. «Аднак, пры Аўгусьце ІІІ ажывіліся культура і эканоміка», — кажа энцыкляпэдычны даведнік «Беларусь».

Вялізны пажар спаліў дзьве траціны Вільні... Беласток атрымаў герб. Пад патранажам уніяцкага мітрапаліта Фларыяна Грабніцкага сканчаецца перабудова полацкае Сафіі. Пад час Паўночнай вайны сьвятыню ўзарваў Пётар І. Цяпер яна паўстае ў абрысах віленскага барока. У Мсьціславе Я.Гляўбіц перабудоўвае Кармэліцкі касьцёл. Паміж фрэсак на біблейскія тэмы ёсьць сьвецкі сюжэт. Кармэліты па-хрысьціянску мірна супрацьстаяць маскоўскім агрэсарам...

Але найгалоўным цэнтрам краю, сапраўднай другой сталіцай у сярэдзіне XVIII ст. робіцца Нясьвіж. Нясьвіскае княства Радзівілаў мае сваё войска, суд і музычную капэлу. Пан-гаспадар — Міхал Казімер Рыбанька (1702—1762). Пры ім з 1740 году пачынае дзейнічаць прыдворны тэатар, з 1747 — кадэцкі корпус для ўласнага войска, у 1749 завозіцца абсталяваньне для друкарні. Рыбанька актыўна шукае выкладчыкаў для маючай адкрыцца ў 1751 годзе музычнай школы.

Поўным ходам ідзе пераробка гораду. Усё мусіць адпавядаць духу часу. У стылі барока перабудоўваюць Ратушу (скончылі ў 1752) і Езуіцкі касьцёл. Палац Радзівілаў, разбураны на пачатку стагодзьдзя швэдамі, быў «узбарочаны» яшчэ ў 1726 годзе.

У 1749 у Радзівілавым тэатры ставяць Мальераву п’есу «Цудоўныя каханкі», якая ў перакладзе гучыць як «Убачанае не мінае».

Тэатар стварыла Францішка Ўршуля Радзівіл у 1740 годзе. Паводле Адама Мальдзіса, гэта быў «першы прыватнаўласьніцкі тэатар заходніх і ўсходніх славянаў», які да 1749 году паставіў каля 20 спэктакляў.

Зрэшты, у расейцаў усё наперадзе. Рэальна яны сустрэнуцца з намі толькі праз дваццаць тры гады, а да паўстаньня Касьцюшкі застаецца сорак пяць гадоў.

Севярын Квяткоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць