Архіў

Юрась Барысевіч. Навіны культуры

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

Навіны культуры

 

Рагнеда для дзяцей

У Тэатры юнага гледача пазаўчора адбылася прэм’ера спэктаклю «Палачанка». Драматург Аляксей Дудараў і рэжысэр Андрэй Андросік вызначылі пастаноўку як «трагічную легенду». Рагнеду іграе Людміла Волкава, а князя Ўладзімера — Сяргей Курыленка. Аўтар сцэнаграфіі — слынны Барыс Герлаван, стылізаваная пад старадаўнюю музыка — Уладзімера Кандрусевіча.

 

Ізраільскі жывапіс

Галерэя «Брама» наладзіла ў сталічным Доме дружбы выставу шыкоўных рэпрадукцыяў 11 ізраільскіх мастакоў-клясыкаў. Гэбрайскі жывапіс зьявіўся толькі ў XX ст. і нават цяпер застаецца даволі маргінальнай зьявай у сябе на радзіме, бо супярэчыць канонам юдаізму.

 

Клясыка

У Швэйцарыі выйшлі два кампакт-дыскі ансамблю салістаў «Клясык-Авангард»: «Адкрыцьці зь Беларусі» й «Клясык-Авангард плюс...» На іх — авангардныя творы старых расейскіх аўтараў і сучаснага беларускага кампазытара Вячаслава Кузьняцова. Творы гэтыя прагучалі 8 лютага ў Залі камэрнай музыкі. Паводле словаў кіраўніка адміністрацыі швайцарскага пасольства ў РБ сп.Казэры, большасьць беларусаў, якія езьдзяць у альпійскую рэспубліку, — гэта музыкі.

 

Воўчак пайшоў у адстаўку

Старшыня Саюзу кінематаграфістаў Ігар Воўчак пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць дзяржаўнае палітыкі, якая прывяла да развалу беларускага кіно. На прэс-канфэрэнцыі рэжысэр Юры Гарулёў параўнаў студыю «Беларусьфільм» з разбамблёным Грозным. За апошнія 4 гады фінансаваньне здымак скарацілася ўтрая, адпаведна зьменшылася і вытворчасьць. Сярэдняя зарплата на «Беларусьфільме» складае крыху больш за 20 даляраў. Некалькі цэхаў студыі ўжо зусім не працуюць з прычыны зношанасьці абсталяваньня. Сёлета на «Беларусьфільме» не здымаецца ніводная карціна. Канца крызысу ня бачна.

 

Чужы авангард

У Нацыянальным Мастацкім музэі праходзіць выстава графікі мастака-дысыдэнта з колішняй ГДР Гергарда Альтэнбурга — ён быў пакараны двума гадамі зьняволеньня за перасылку сваіх працаў на Захад. Ягоныя выявы людзей складзеныя з плямаў ці набору нібыта выпадковых рысак. Калі б у такой тэхніцы працаваў беларускі мастак, у наш Нацыянальны музэй яго б і блізка не пусьцілі. А так у адкрыцьці выставы ўзяў удзел міністар культуры А.Сасноўскі, сказаўшы загадкавую фразу пра тое, што Нямеччына — галоўны замежны партнэр Беларусі ў галіне культуры.

Юрась Барысевіч


Каментары

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ21

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У Херсонскай вобласці беспілотнікі атакавалі аўтобус. Загінулі два чалавекі, 16 параненых

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі11

Пад Мінскам кошка знікла падчас урагану і вярнулася праз тры дні2

У Варшаве пачалася канферэнцыя «Новай Беларусі»48

У Мінску прадаецца марожанае па 100 рублёў. Няўжо яго сапраўды прывозяць з КНДР?

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?2

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць27

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ21

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць