Архіў

Барыс Тумар. Эўрапейская разьведка

№ 10 (167), 6 — 12 сакавіка 2000 г.


 

Эўрапейская разьведка

Сусьветныя і эўрапейскія структуры працягваюць «прамацваць» афіцыйны Менск. На гэтым тыдні да нас завіталі тры прадстаўнікі эўрапейскіх арганізацыяў і спэцыяльная місія Міжнароднага валютнага фонду.

 

Эўрапейцы прыехалі, каб у чарговы раз заклікаць да працягу спансараванага імі дыялёгу паміж уладай і апазыцыяй, які быў раптоўна і крыўдна для Эўропы спынены Лукашэнкам. На выніковай прэс-канфэрэнцыі Адрыян Сэвэрын выказваў «асьцярожны аптымізм» з той нагоды, што Лукашэнка не адмаўляў магчымасьці ўнясеньня зьменаў ва ўжо прыняты недэмакратычны выбарчы кодэкс і заявіў, што пад час арганізаванага вэртыкальлю «грамадзкага дыялёгу» можна будзе абмяркоўваць любыя пытаньні, у тым ліку і пра зьмены ў канстытуцыі. Але яшчэ ніколі за словамі сп.Лукашэнкі ня йшлі справы. І «магчымасьць абмеркаваньня» ніколі яшчэ не пераходзіла ў якасьць рэальных зьменаў.

Візыт МВФ меў на мэце знаёмства з пазыцыяй новага прэм’ера, Уладзімера Ярмошына. Ярмошын зрабіў усё, каб пацьвердзіць добрыя прадчуваньні пра сябе. Ён дэкляраваў неабходнасьць пераходу да больш жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама патрэбу надаць большую незалежнасьць Нацыянальнаму банку.

Усё ж сталы прадстаўнік фонду ў Беларусі й Літве (сымптаматычна, што МВФ прызначыў не аднаго чалавека на Беларусь і Расею ці, скажам, Беларусь і Малдову, як гэта часта робяць эўрапейцы, але кіруецца здаровай геапалітычнай і гістарычнай лёгікай) Марк Гортан адназначна заявіў, што прадастаўленьне новых крэдытаў і рэструктурызацыя віны (а сёлета мы маем выплаціць 17 мільёнаў даляраў працэнтаў па ёй) не прадугледжваюцца, пакуль ня зьменіцца палітыка дзяржавы. Ён таксама рэзка скрытыкаваў рашэньне ўраду пра павелічэньне аб’ёмаў абавязковага продажу валюты прадпрыемствамі да 40%. І Ярмошын, і Пракаповіч у прынцыпе пагаджаюцца з гэтымі патрабаваньнямі й закідамі, але тлумачаць сёньняшні стан «тактычнай неабходнасьцю».

Барыс Тумар


Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць