Архіў

Забудзь сваё імя

№ 08 (217), 19 — 26 лютага 2001 г.


 Забудзь сваё імя

Нядаўна ў інфармацыйных паведамленьнях прамільгнула малазаўважная зьвестка пра зьнікненьне аўтамабіля, што належаў праграме БТ “Зона Х”. Як вынікае, гісторыя зь ягоным зьнікненьнем атрымала своеасаблівы працяг. 10 лютага ў 16.40 міліцыя на аўтамабільным рынку ў Ждановічах арыштавала Аляксандра Чыгіра, Васіля Быкава і іх сябра Сяргея Каляду па падазрэньні ў продажы скрадзеных аўтадэталяў. Паводле словаў сьледчых, у гаражы Аляксандра адшукалі мікрааўтобус “Форд”, што належаў тэлепраграме. Гучныя прозьвішчы адразу прыцягнулі да сябе ўвагу.

 

Стоячы на ганку Маскоўскага РАУСу, Юлія Чыгір зьвярнулася да журналістаў, кажучы пра тое, што гэта чыста палітычная справа, у якую ўлады ўмяшалі сваякоў вядомых у Беларусі людзей – сына патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Міхала Чыгіра ды пляменьніка Васіля Быкава, вымушанага эмігранта. Поруч зь ей стаяла Наста Быкава, жонка арыштаванага, са сваім айчымам. Нечакана праз колькі дзён адвакатка Быкава спн.Тарасюк абвесьціла, што ейны падабаронны ня мае ніякага дачыненьня да справы з выкраданьнем аўтамабіляў і, больш за тое, не зьяўляецца сваяком пісьменьніка Васіля Быкава. Мы зьвярнуліся да спадарыні Чыгір з просьбаю патлумачыць сытуацыю.

Паводле словаў Юліі Чыгір, яна знаходзіцца ня ў меншай разгубленасьці, чым усе астатнія. Калі яна ня мела рацыі, прылюдна кажучы пра сваяцтва Быкава, дык чаму ягоныя родныя – тая ж Наста – не спынілі яе? Спн.Чыгір кажа, што раней усе ў іхнай сям’і былі пэўныя: Васіль – пляменьнік знанага беларускага пісьменьніка.

Упершыню Васіль зьявіўся ў сям’і Чыгіроў каля 8 месяцаў таму. Тацьцяна, жонка Аляксандра Чыгіра, аднаго з затрыманых, са школы сябравала з Настай. Сваяцтва Быкава было нечым абсалютна звыклым і натуральным, не выклікала сумневу. Дарэчы, часьцей пра гэты факт казала менавіта Наста, а ня сам Васіль.

Чыгіры не размаўляюць з Быкавымі пра тое, што адбылося. Адзінае, што сказалі Насьце, каб тая паразмаўляла з адвакаткаю ды патлумачыла ёй, што абараняцца трэба ўсім разам, а ня кожнаму паасобку. Наста адмоўчваецца. Паводле словаў спн.Чыгіровай, Васіль – вельмі добры хлопец, прыемны, адукаваны й ветлівы. Яна разумее складанасьць сытуацыі і ня хоча, каб дзеці перасварыліся, не жадае нашкодзіць Васілю. Таму, відаць, яна ўстрымліваецца ад нейкіх вэрсіяў, здольных патлумачыць такі паварот падзеяў.

Выглядае на тое, што спн.Тарасюк зрабіла такую заяву, каб дапамагчы свайму кліенту. Дапамога аказалася надзіва дзейснаю – 15 лютага Васіль Быкаў вярнуўся дадому.

Што Быкава лічылі сваяком беларускага клясыка ўжо даўно — факт. Такім чынам, вэрсія пра плётку, адмыслова пушчаную ў мэдыі пад гэты дзень, адпадае.

Юлія Чыгір сказала, што ў той час, калі Міхал быў прэм’ерам, яны ўвесь час даведваліся пра нейкіх сваякоў з тым самым прозьвішчам. Такое нярэдка здараецца, калі чалавек вядомы. Можа, Васіль жадаў неяк падняць свой грамадзкі статус, кажучы пра сваяцтва. Прычым Васіль, магчыма, выдаваў сябе за сваяка пісьменьніка вельмі даўно, настолькі даўно, што й сам звыкся з думкай, што ён мае дачыненьне да Быкава. І, найхутчэй, ні Васіль, ні Наста папросту ніколі не задумваліся, чыім імем яны спэкулююць.

Так часьцяком здараецца – любы Дастаеўскі будзе лічыць сябе сваяком клясыка, няхай нават ягоныя продкі зусім не з Дастоева. Такое “сваяцтва” палягчае самасьцьвярджэньне. Відаць, гэта яно не ў апошнюю чаргу дапамагло Васілю зрабіцца сваім у сям’і былога прэм’ер-міністра ды ў дадатак зрабіла шматкроць гучнейшым гэтае разьбіральніцтва. Відаць, у Быкава пыталіся яшчэ ў школе: “Вася, а ты не сваяк..?” Чаму ён упершыню адказаў “так”? Ці якая сямейная легенда была, ці проста думалася, што ўсе Быкавы – родныя, але станоўчы адказ, безумоўна, ня раз дапамагаў яму выходзіць са складаных сытуацый.

Чыгіроў цяпер паставілі ў няёмкае становішча – вось вы, маўляў, палітычную справу разьдзімаеце, кажаце, што Быкаў – крэўны палітэмігранту, пыл у вочы пускаеце. А ваш сын… і г.д. Ёсьць і зусім брудная вэрсія тлумачэньня каранёў гэтага “псэўдасваяцтва”. Гэта магла быць шматхадовая правакацыя ўладаў. На карысьць гэткае вэрсіі гаворыць той факт, што найхутчэй упікнуў журналістаў за тое, што яны “ў танным экстазе зьняважылі Васіля Ўладзімеравіча Быкава”, сам Замяталін, грасмайстар брудных правакацыяў.

Кудр.

 

“НН” таксама дапусьціла прыкрую памылку, падаўшы ў папярэднім нумары неправераную інфармацыю інфармацыйнага агенцтва пра тое, што арыштаваны Васіль Быкаў – пляменьнік пісьменьніка. Просім дараваць нам.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць25

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу6

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць25

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць