Архіў

Алесь Кудрыцкі. Малдова ў цемры

№ 13 (222), 26 сакавіка — 2 красавіка 2001 г.


 Малдова ў цемры

У сераду ўвечары поўнач Малдовы ахінула цемра. Некалькі местаў на 18 гадзінаў засталіся без электрычнасьці. Дэпутат-камуніст Валянцін Драган адразу залямантаваў: ”дывэрсія”. Сьпікер Яўгенія Астапчук (таксама камуністка) лічыць, што праблема ў тым, што людзі ня маюць, чым плаціць за сьвятло. З чаго пачнуць малдоўскія камуністы: з пошуку “шкоднікаў” ці падвышэньня ладу жыцьця свайго народу?

 

У малдоўскім парлямэнце ходзяць чуткі: кажуць, што камуністы адновяць перад будынкам парлямэнту (былым ЦК кампартыі Малдовы) помнік Марксу і Энгельсу, пераймянуюць праспэкт Стэфана Вялікага і плошчу Вялікага нацыянальнага сходу ў праспэкт і плошчу Леніна ды да 22 красавіка (зьезду партыі камуністаў Малдовы і 131-й гадавіны з дня нараджэньня чырвонага дыктатара) перавязуць туды з ВДНГ помнік “правадыру”.

25 лютага Малдова ператварылася ў палігон для “чырвоных” – камуністы перамаглі на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, атрымаўшы 71 месца ў парлямэнце з 101. Малдова, у адрозьненьне ад Беларусі, парлямэнцкая рэспубліка, і, атрымаўшы кантроль над парлямэнтам, камуністы гарантавана забясьпечылі сабе ўладу на бліжэйшыя гады. Дзеля таго, каб абраць прэзыдэнта, патрэбны 61 голас, 68 – дзеля зьмяненьня канстытуцыі, 51 – дзеля прызначэньня ўраду.

На мінулым тыдні парлямэнтары абралі сабе сьпікера, дакладней – сьпікерку Яўгенію Астапчук. Камуністычная большасьць галасуе адзінагалосна, і Яўгенія атрымала 72 галасы. Нічым асабістым яна раней не вылучалася – відаць, камуністы хочуць мець паслухмянага сьпікера. Спн.Астапчук адразу выдала першую партыйную абяцанку-цацанку: “Мы так уздымем эканоміку, што ў кожнай малдаванскае гаспадыні на кухні будуць стаяць аўтаматы”.

Яўгенія зь беларускім прозьвішчам прыйшла на месца Думітру Дзякава, чалавека, які быў цесна зьвязаны зь Беларусяй. Раней у Малдоўскім унівэрсытэце не было факультэту журналістыкі, і кіраўніцтва МССР адсылала “найлепшых зь лепшых” вучыцца на журфак БДУ. Быў сярод іх і Дзьмітры Дзякаў. Малдаване вучыліся старанна, а Дзьмітры нават падпрацоўваў перакладчыкам падчас спаборніцтваў па барацьбе, калі ў БССР прыяжджала дужа моцная на той час румынская зборная. Вярнуўшыся на радзіму, ён крыху “малдаванізаваў” сваё ймя ды даслужыўся да сьпікера. Іншыя малдаване з БДУ таксама пазаймалі важныя пасады на радыё ды тэлебачаньні, у газэтах.

Пасьля чырвонага рэваншу іншыя фракцыі парлямэнту знаходзяцца ў лёгкім трансе – камуністы ставяцца да “Альянсу Брагіша” (былога прэм’ера, чыя кааліцыя атрымала толькі 19 мандатаў) ды Хрысьціянска-Дэмакратычнае Народнае Партыі (11 месцаў у парлямэнце) па прынцыпе “не жадаеце супрацоўнічаць – ня трэба, бяз вас абыдземся”. Ніхто не сумняецца ў тым, што 4 красавіка прэзыдэнтам Малдовы парлямэнт паставіць камуніста Ўладзімера Вароніна. Журналісты зарыентаваліся хутчэй за апазыцыянэраў, зразумеўшы, што толькі марнуюць свой час на паседжаньнях парлямэнту, бо ён ператварыўся ў вярхоўны савет савецкіх часоў. Галоўнае – прысутнічаць на пленумах ЦК ПКМ, чые рашэньні дублююцца дэпутатамі. Бліжэйшы час пакажа, ці застанецца Малдова незалежнаю, ці памкнецца на вараным кані ў белрасейскі саюз.

Алесь Кудрыцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць