Архіў

Спакой для Курапатаў

№ 8 (270), 22 лютага 2002 г.


Спакой для Курапатаў

Грамадзкія ініцыятывы “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты” і “Моладзь у абарону Курапатаў” зацьвердзілі канцэпцыю праекту памятнага комплексу ў Курапатах. Каб не зацягнуць справы, прапануецца скончыць абмеркаваньне да 1 траўня. На пачатку 90-х журы на чале з народным мастаком Беларусі Васілём Шаранговічам разгледзела больш як 50 праектаў, але ніводзін зь іх так і ня быў рэалізаваны з-за адсутнасьці канцэпцыі мэмарыялізацыі.

Праект канцэпцыі прадугледжвае ўстаноўку плоту вакол Курапатаў, уваходнай брамы, а таксама новых крыжоў, лаваў. Галоўнае — не парушыць спакою ямаў-магілаў, мяркуюць аўтары канцэпцыі. Таму помнік на месцы закладнога каменя не павінен быць вялікім, а храмы калі й будаваць, дык лепей разьмясьціць за межамі ахоўнай зоны.

Пасьля зацьвярджэньня канцэпцыі плянуецца абвясьціць міжнародны конкурс ужо на сам праект мэмарыялу і толькі пасьля выбару найлепшага пачаць будаўніцтва.

Пытаньне наконт крыніцаў фінансаваньня будучага мэмарыялу пакуль ня вырашанае. Стваральнікі канцэпцыі не спадзяюцца на дапамогу ўладаў (летась палата прадстаўнікоў так і ня ўнесла ў бюджэт расходаў на будаўніцтва помніка ў Курапатах) і разьлічваюць на ўсенародны збор сродкаў. Аднак яны ўсьведамляюць, што падчас стварэньня мэмарыялу давядзецца кантактаваць як зь мясцовымі ўладамі, так і зь дзяржаўнымі праектнымі інстытутамі, і мяркуюць, што гэтае супрацоўніцтва будзе пасьпяховым і зможа паспрыяць кансалідацыі грамадзтва.

Пакуль распрацоўшчыкі канцэпцыі заклікаюць усіх неабыякавых дасылаць свае прапановы на адрас: ГА “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын”, пл.Свабоды, 23, Менск, 220030; e-mail: ngo@user. unibel.by; т.: 227-04-54, 227-13-16.

Будаўнікам кальцавой дарогі, што праходзіць праз Курапаты, нарэшце зацьвердзілі плян работы. Гэта палягчае кантроль за іхнымі дзеяньнямі з боку абаронцаў мэмарыялу.

Валанцёраў у курапацкім лягеры паменела з прычыны эпідэміі грыпу. Хворыя сыходзяць, каб не заразіць іншых. Тых, хто застаўся ва ўрочышчы, па-ранейшаму падтрымліваюць людзі з усяе Беларусі. Днямі ў лягер завітаў гарадзенскі каваль Юрась Мацко, прывёз абаронцам Курапатаў харчы. Нармалізаваліся й адносіны “палатачнікаў” з раённым лясьніцтвам, якое мела да іх прэтэнзіі.

Над намётам лунае вялізны бел-чырвона-белы сьцяг. Наконт гэтага з АМОНам дасягнуты “поўны кампраміс”. Расейскі хлопец з Мураму, што жыве ў лягеры ўжо другі месяц, пачынае гаварыць па-беларуску. “За Алімпіядай мы сочым па радыё. Калі беларуская зборная выйгравала ў амэрыканцаў зь лікам 1:0, быў такі ўздым! — расказвае Алесь па мянушцы Гетман, адзін з кіраўнікоў абаронцаў Курапатаў. — А калі нам патэлефанаваў наш хлопец Юрась і сказаў, што на трыбунах у Солт-Лэйк-Сыты ўзьнятыя бел-чырвона-белыя сьцягі, — дык і ўвогуле”.


Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць