Архіў

Адам Глёбус. Мае сучасьнікі-мастакі

№ 14 (276), 12 красавіка 2002 г.


Адам Глёбус

Мае сучасьнікі-мастакі

 

1974. Кулікоўскі і кнігі

Толік Кулікоўскі, як і большасьць студэнтаў мастакоўскай вучэльні, купляе кнігі з рэпрадукцыямі. Калі нехта з нас бачыць у краме добрае выданьне, дык абавязкова ўсім распавядае. Толік робіць наадварот: набывае альбом, чакае, калі яго распрададуць, а потым паказвае скарб і тлуста ўсьміхаецца. Хочацца яго пабіць, але ніхто ніколі не чапае Кулікоўскага, бо ён у свае 16 — адзіны кармілец у сям’і пры старэнькіх бацьках-пэнсіянэрах. Такая дарослая эгаістычная хітрасьць пануе ў Толікавай юнацкай душы.

1974. Каленік і капялюш

Выкладчык правінцыйнага жывапісу Цюрын кажа студэнтам, што шмат хто займае не сваё месца: вучыцца-вучыцца на мастака, марнуе дзяржаўныя грошы, а потым кідае мастацтва. Узорам служыць мая пэрсона. А колькі майго часу марнуюць выкладчыкі-ідыёты?! Процьму.

Ёсьць такі Каленік. Выкладае шрыфты. На першым уроку загадвае дастаць плякатныя пёры і пісаць любыя літары. Дастаём, пішам… Падыходзіць ён да Жорыка і крычыць: “Што ты напісаў?” — “Літары”. — “Ты якое слова напісаў?” — “Ніякага, я літары пішу!” — “Ты прачытай, усе ідзіце і чытайце! А ты пайшоў вон!” Жорык зьбягае. Ён чалавек разяваты. Ён піша “х”, потым “у” і яшчэ “і”. Мы верым, што Жорык пісаў літары, а Каленік ня верыць і мучыць яго, змушае перарабляць заданьні па шмат разоў. Каленік зьдзекуецца ня толькі з Жорыка, таму, калі нехта бярэ ягоны капялюш і робіць туды па-вялікаму, падазрэньне падае шмат на каго, але злачынцу так і не знаходзяць.

1974. Каркушына і станік

Па вучэльні паўзе чутка, што ў Веры Каркушынай незвычайныя станікі, бо ў яе толькі адна цыцка: другую адрэзалі падчас апэрацыі. Спраўдзіць тое вельмі цяжка. Ну ня мацаць жа. Тут я лаўлю сябе на думцы, што пачынаю пабойвацца Каркушынай. Яна — вялікая, чарнавокая, чорнавалосая — выклікае ўва мне пачуцьцё небясьпекі, страху. Стараюся не глядзець на яе, не гаварыць зь ёю.

1977. Сьмірнова і надпіс

Пасьля выпускнога вечара на фасадзе мастацкай вучэльні зьяўляецца надпіс. Паўмэтровыя літары складаюцца ў словы: “Люцыянаўна — п...а і самка”. Рэвалюцыя Янаўна — выкладчыца крэсьленьня — затрымала на адзін дзень характарыстыкі пяці “кепскіх” вучняў, і яны ня могуць паступіць у інстытут. Пакрыўджаныя і прыніжаныя на чале са Сьмірновай ствараюць мацернае графіці. Дырэктар вучэльні знаходзіць графітыстаў і, пагражаючы міліцыяй, прымушае зафарбаваць надпіс. Рэвалюцыя Янаўна пераносіць здарэньне стаічна, як і належыць дачцэ латыскага стралка, які ахоўваў Леніна ў Крамлі.

1980. Сысоеў і ўчынкі

Манумэнталіст Сысоеў вызначаецца двума ўчынкамі. На ўзьдзяваньне шкарпэтак і абуваньне кедаў ён можа патраціць паўтары гадзіны. Любіць чалавек, каб шкарпэтка ляжала роўна, каб матузкі не перакручваліся, каб вузел і банцік атрымліваліся ўзорныя. Папраўляе, разгладжвае, забэрсвае-перабэрсвае. А яшчэ ён запамінаецца тым, што на дзяржаўным іспыце па навуковым камунізьме кажа ўпэўнена і пераканаўча: “Камунізму ня будзе!”. У 80-м пра тое ўсе ведаюць, але ўголас ня кажуць. За адзін сказ Сысоева выключаюць з інстытуту, праўда, праз два гады бяруць назад. На абарону дыплёму ён прыходзіць у выдатных кедах.

2001. Паўлоўскі і ўцёкі

Аўтапартрэтыст Паўлоўскі ўцякае ў Парыжы. Зьбягае ад групы савецкіх мастакоў… Праз шмат гадоў іншы ўцякач — Гена Хацкевіч-Менскі — кажа пра Паўлоўскага: “Ён сапраўдны француз, астатнія — не! (Маюцца на ўвазе нашы суайчыньнікі, што атабарваюцца ў Парыжы на былой чакаляднай фабрыцы і робяць мастакоўскую камуну — А.Г.). А Паўлоўскі — француз!!!”. Гена прагаворвае таямніцу. Паўлоўскі і кумпанія-камунія мараць ператварыцца ў французаў. Хай сабе пераўвасабляюцца. Апалінэр вунь дапераўвасабляўся да дзіркі ў галаве. Хай іх міне такі паэтычны лёс. Чаму я не хачу быць нікім, акрамя беларуса? У мяне б атрымалася, далібог. У мяне ж у Парыжы, у Маскве і ў Барсэлёне ўвесь час людзі дарогу пытаюцца. А я ўсё беларус, ё-маё.

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?1

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

«Глыток свежага паветра». Праграміст выехаў з Польшчы ў Люксембург — як жывецца ў самай багатай краіне ЕС10

Севярынец: Тая лінія, якую вядзе Бабарыка — гэта не маё. А з Калеснікавай можа вырасці класны беларускі палітык49

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь36

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі1

Наведвальнікі выставы абгрызлі зефірны торт-экспанат. Белдзяржхарчпрам папрасіў так не рабіць8

На пятніцу абвешчаны найвышэйшы ўзровень небяспекі1

Пад Мінскам на дарозе паклалі «берлінскія падушкі»

У Францыі знойдзены мёртвым 38‑гадовы расійскі журналіст, які збег туды2

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка развялася пасля 23 гадоў шлюбу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?1

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць