Архіў

Міхась Тычына. Крыж каваля Жалязовіча

№ 14 (276), 12 красавіка 2002 г.


жывая гісторыя

Крыж каваля Жалязовіча

Пра трагічны лёс гэтага чалавека ўпершыню я даведаўся з аповесьці Алеся Пашкевіча (ураджэнца Случчыны) “І дам табе вянок жыцьця”, у якой ён ярка і даходліва расказаў пра падзеі, зьвязаныя са Слуцкім паўстаньнем 1920 году. У лістападзе таго году ў мясцовую брыгаду стральцоў запісаўся і каваль зь вёскі Лучнікі па прозьвішчы Жалязовіч. Ён рамантаваў зброю, каваў коней, а калі трэ было, браў у рукі вінтоўку і змагаўся поруч з усімі стральцамі. А калі паўстанцы ў няроўным змаганьні з Чырвонай Арміяй пацярпелі паразу, Жалязовіч вярнуўся дамоў і ўсю зіму адпрацаваў у вясковай кузьні. Зьяўляючыся чалавекам веруючым, ён выкаваў вялікі, у рост чалавека, жалезны крыж, упрыгожыў яго карункамі эвангельскага зьместу. І вясною 1921 г., паклаўшы той крыж на плячо, накіраваўся пешшу за 6 кілямэтраў да Прашчы — так звалася крынічка паблізу вёскі Прашчыцы. Вада ў ёй лічылася гаючай, таму крынічка прыцягвала да сябе жыхароў навакольных вёсак. Там Жалязовіч і паставіў свой крыж, а паблізу яго збудаваў невялікую драўляную каплічку. Паломнікі сталі тады часьцей наведваць Прашчу — памаліцца ля крыжа, набраць з сабою вады з крынічкі. Гэта не спадабалася атэістычным уладам. Туды аднойчы прыехаў старшыня сельсавету з памагатымі зь ліку камбедаўцаў. Яны абклалі каплічку сушняком і падпалілі — у прысутнасьці Жалязовіча. Той кінуўся тушыць, яго адштурхнулі, каваль упаў на зямлю, а ўзьняўшыся, схапіў сякеру, што ляжала побач. У адказ старшыня сельсавету выхапіў з кішэні наган і застрэліў Жалязовіча, а труп яго разам з памагатымі ўкінуў у ахопленую агнём каплічку. Крыж жа блюзьнеры выкапалі і ў кустах прысыпалі зямлёй. Калі забойцы вярнуліся ў вёску, жанчыны з Прашчыц адшукалі крыж і зноў паставілі на ранейшае месца. Ды нядоўга ён прастаяў. Неяк уначы яго зноў ня стала.

А вось крынічка Прашча, нягледзячы на пасьпешлівую мэліярацыю ў 1960—70-я, ацалела, хоць ужо і ня мае той “буйнай” сілы, што ў 20-я. Паблізу яе на месцы, што стала кавалю Жалязовічу Галгофай, вяскоўцы паставілі драўляны крыж.

Міхась Тычына, Слуцак

 


Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць