Архіў

Людміла Рублеўская. Гульні са сьмерцю

№ 18 (280), 17 траўня 2002 г.


Гульні са сьмерцю

Таямніца тэатру — сьмерць.

Што можа прымусіць сузіраць і суперажываць? Тое, што апэлюе да нашых асноўных інстынктаў. Самы моцны інстынкт — самазахаваньня. Ён перасільвае нават інстынкт размнажэньня. Выгляд сьмерці, пакутаў, якія суправаджаюць пераход на той сьвет, страшыць і вабіць з аднолькавай моцай, як прорва.

Старажытныя рымляне дасягнулі таго апагею разьвіцьця тэатральнага мастацтва, да якога наш жорсткі тэатар набліжаецца паволі, з рэвэрансамі ў бок гуманізму. Зьвер у чалавеку перамагаў падчас глядыятарскіх баёў.

Сёньняшнія экстрэмальныя тэлешоў, дзе ў цацку ператворанае само Божае стварэньне, — крок да рымскай арэны, дзе пясок паліты крывёю, а не журавінавым сокам.

Усьмешка сьмерці — самая шырокая, якую можна ўявіць, — вось сутнасьць камэдыі.

Сцэна дае ілюзію несьмяротнасьці, перамогі над сьмерцю. Глядыятар яшчаркай курчыцца на пяску, на ягоных вуснах крывавая пена — загінуў ён, ня мы! Сьмерць улагоджаная данінай — мы перамаглі, мы вырвалі сабе яшчэ кавалак жыцьця. Задушаная Дэздэмона прысядае ў рэвэрансе, і яе шчокі прыемна ружавеюць ад камплімэнтаў — зноў пераможаная сьмерць! Гэтак наш продак перамагаў намаляванага на сьцяне пячоры зубра, малюючы стрэлы ў ягоных баках.

Тэатар — Янус, двухаблічны Бог. Але пад абедзьвюма маскамі — адзін твар з пустымі вачніцамі.

Сьвяты Францішак з Асызы першы паспрабаваў вызваліць тэатральную дзею ад улады дэманаў. Жывыя сцэны Хрыстовага нараджэньня й расьпяцьця, як і лялечныя ясьлі ў касьцёлах, паўсталі ў наіўным, поўным дзіцячага захапленьня Боскім сьветам сэрцы сьвятога Францішка.

У Беларусі артыстаў называлі глумцамі.

Спрадвечны беларускі тэатар — балаган. У ім трэба крычаць, каб цябе пачулі на галёрцы. Трэба сплываць журавінавым сокам так, каб запэцкаліся першыя шэрагі партэру. Гэта тэатар Юрася Братчыка з бутафорскім крыжам, які мае спэцыяльную прыступачку для таго, хто ўдае сябе ўкрыжаваным. Толькі замест журавінавага соку з-пад бізуноў урэшце пырскае сапраўдная кроў.

Беларускі тэатар — гэта шэры будынак з калёнамі, які мусіў велічна ўздымацца антычным амфітэатрам, але праз недахоп сродкаў “лішнія” спраектаваныя калянады былі адкінутыя. Рамантычны паэт павярнуўся да гэтага будынку сьпінай. Ягоная каменная постаць нібы імкнецца аддаліцца ад царства кардоннага месяца.

Герой апавяданьня Борхеса, маўрытанскі філёзаф, дарэмна спрабуе зразумець сэнс сустрэтага ў антычным рукапісе слова “тэатар”. Камэдыя, трагедыя — што гэта? Разгадка на паверхні: людзі навокал імправізуюць тэатральныя дзеі, разыгрываюць камэдыі і трагедыі… Але філёзаф-мусульманін ня ўвязвае гэта з таямнічым разуменьнем.

Тэатар — гэта Міжзем’е. Кшталту таго, у якое трапляюць героі Толкіена, калі робяцца нябачнымі. Там нельга жыць — але толькі там можна час ад часу знайсьці паратунак ад скрыжаваных над табой мячоў.

Людміла Рублеўская


Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць