Архіў

Беларусы мыюць грошы

№ 19 (281), 24 траўня 2002 г.


Беларусы мыюць грошы

ад гандлю зброяй

У польскім тыднёвіку “Ўпрост” зьявіўся артыкул Яна Чурыловіча і Віялеты Красноўскай пра тое, як Беларусь прадае зброю ў розныя краіны сьвету.

 

Супастаўляючы зьвесткі з розных крыніцаў, журналісты прыходзяць да высновы, што сьляды ў гэтай справе вядуць да беларускага КДБ. Менавіта гэты орган стварыў цэлую сетку фірмаў і банкаў, якія ня толькі гандлююць зброяй і адмываюць грошы, але й перапраўляюць розныя тавары ў краіны, гандаль зь якімі кантралюецца міжнароднымі арганізацыямі. Пастаўкамі зброі і ваеннага рыштунку займаецца дзяржаўнае прадпрыемства “Белзьнештэхніка”, а таксама прыватная кампанія “Белтэхэкспарт”. Сувязі з магчымымі пакупнікамі абедзьве фірмы, магчыма, наладжваюць праз замежныя прадстаўніцтвы беларускіх заводаў — пераважна МАЗу, які мае свае філіі ў 40 краінах (у асноўным у Сярэдняй Эўропе і на Блізкім Усходзе).

У апэрацыях, зьвязаных з гандлем зброяй і іншымі падобнымі таварамі, фігуруе, як піша “Ўпрост”, “Інфабанк”, якім кіруюць блізкія паплечнікі Лукашэнкі і які зьяўляецца часткай банкаўскага холдынгу “Інфагруп”. “Інфабанк” — такі сабе каардынатар і наглядчык за гэтымі апэрацыямі. Перамяшчэньне капіталаў падчас незаконных апэрацый адбываецца праз пасярэдніцтва “Белмэталэнэрга” (даччыная фірма “Інфабанку”), а таксама кампаній “Капітал” і “Бізнэс мэнэджмэнт СА” зь сядзібай у Вене. З дакумэнтаў, да якіх мелі доступ інфарматары “Ўпросту”, вынікае, што ад гэтых кампаній сродкі перацякаюць на рахункі некалькіх соцень фірмаў, зарэгістраваных у краінах з спрыяльным падатковым кліматам, — на Кайманах, астравах Мэн, Джэрсі, Віргінскіх выспах і г.д. Адтуль яны пераводзяцца ў замежныя прадстаўніцтвы беларускіх прадпрыемстваў у якасьці платы за выкананьне папярэдне атрыманых імі фіктыўных заказаў на розныя тавары і паслугі. Большасьць гэтых прадстаўніцтваў насамрэч не займаецца ніякай гаспадарчай дзейнасьцю, сьцьвярджае “Ўпрост”. Адна з такіх фірмаў, напрыклад, — філія МАЗу ў польскім Пясэчне, дырэктар якой Юры Міхайлоўскі ня змог адказаць на пытаньне журналістаў, колькі грузавікоў яны прадалі за мінулы год.

Іншай кампаніяй, што дзейнічала ў Польшчы, была “Інтэрэкма”, заснаваная Ўладзімерам Пефціевым, пазьней адным са стваральнікаў “Белтэхэкспарту”. Калі дзейнасьцю Пефціева зацікавілася польская контравыведка, бізнэсмэн вярнуўся ў Беларусь, а празь месяц стаў шэфам філіі “Белтэхэкспарту” ў Будапэшце.

“Пасьля шэрагу міжнародных трансфэртаў практычна немагчыма высьветліць, адкуль узяліся “адмытыя” сродкі. Тым больш што беларускія фірмы прайшлі старую школу савецкага КГБ — яны не адмываюць за адзін раз буйных сумаў, працуюць максымум зь некалькімі дзясяткамі тысяч даляраў, не выклікаючы падазрэньняў у інстытутаў фінансавага кантролю. Апэрацыяў вельмі шмат, таму ў выніку адмываюцца сотні мільёнаў даляраў”, — цытуе “Ўпрост” Джона Генсьлі, шэфа брытанскага Бюро крымінальнай інфармацыі.

Грошы ад продажу зброі маглі б шматкроць павялічыць даходы дзяржавы. Аднак яны не трапляюць у бюджэт Беларусі, а асядаюць у пазабюджэтных фондах.

Паводле “Wprost”


Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну4

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

У Магілёве прадаюць гараж, дзе замест падвала — міні-кватэра5

УСУ атакавалі порт «Тамань» у Краснадарскім краю: пашкоджаны два судны і два прычалы

«Востраў чысціні» адкрываюць пад новай назвай4

«Цёмны душ» — новы трэнд моладзі. Эксперты яго вітаюць2

Уіткаф расказаў, якія чатыры дакументы абмяркоўвалі на перамовах з Украінай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну4

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць