Архіў

Вік спрыяў Лукашэнку

№ 20 (282), 31 траўня 2002 г.


Вік спрыяў Лукашэнку

Ерын і Хвастоў прызналі, што гэта цягнулася да 2000 году

Закрытыя парлямэнцкія слуханьні, прысьвечаныя адносінам з АБСЭ, адбыліся ў нацыянальным сходзе. Галоўным аб’ектам крытыкі для кіраўніка КДБ Леаніда Ерына і міністра замежных справаў Міхаіла Хвастова, як заўжды, стаўся пасол Ганс-Георг Вік. Яго вінавацілі ў падрыўной дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Атрымаў кухталёў і ранейшы міністар замежных справаў Іван Антановіч, па віне якога, як заявіў Л.Ерын, быў зацьверджаны цяперашні расплывісты мандат КНГ, які мусіць быць зьменены.

Пры гэтым і М.Хвастоў, і Л.Ерын прызналі, што да 2000 году група АБСЭ ў Беларусі дзейнічала на карысьць ураду. Так, на пасяджэньні было прызнана, што пасьля выгнаньня паслоў зь іхных рэзыдэнцый у Драздах у 1997 г. Беларусь пазьбегла жорсткіх санкцый Захаду толькі дзякуючы заступніцтву Г.-Г.Віка. Заслугай апошняга было названа і тое, што экс-сьпікер парлямэнту Шарэцкі ня быў дапушчаны да ўдзелу ў стамбульскім саміце кіраўнікоў дзяржаў АБСЭ.

Аднак, паводле слоў Л.Ерына, пасьля 2000 г. палітыка КНГ АБСЭ ў Беларусі рэзка памянялася. Прычын гэтага прадстаўнікі ўраду назваць не змаглі, але зрабілі націск на тое, што ў складзе місіі было шмат прафэсійных супрацоўнікаў спэцслужбаў, першы зь якіх — сам Вік.

Між тым, міністар замежных спраў заявіў, што, адвяргаючы кансультацыйна-наглядальную групу АБСЭ, беларускае кіраўніцтва мае намер будаваць адносіны непасрэдна з АБСЭ, Эўразьвязам і Эўрапарлямэнтам. Але гэтая аптымістычная заява не супакоіла дэпутатаў-апазыцыянэраў, якія характарызуюць палітыку КДБ і МІДу на заходнім напрамку як “поўны правал”.

Апроч названых міністрамі фактаў спрыяньня Вікам ураду, можна згадаць тарпэдаваньне грамадзкай ініцыятывы па выбарах прэзыдэнта ў 1999 г. і байкоту “кіраваных выбараў” у лукашэнкаўскую палату ў 2000-м, уцягваньне апазыцыі ў пастку “перамоваў” у 1999-м.

Прызнаньне міністраў Ерына і Хвастова пралівае новае сьвятло на прычыны дэградацыі палітычных свабодаў у Беларусі ў 1997—2001 г.

Мікола Бугай


Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць