З усіх старон
NATO справа, NATO зьлева
Украіна ставіць Захад перад фактам
“Сэнсацыя! Сэнсацыя! Сэнсацыя! — чулася ў мінулы чацьвер з усіх украінскіх тэлеканалаў. — Украіна вырашыла ўступаць у NATO!” Пакуль гаворка ідзе не пра падачу заявы ў Паўночнаатлянтычны альянс. Як паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБАЎ) Яўген Марчук, на пасяджэньні РНБАЎ пад старшынствам Леаніда Кучмы было вырашана, што Ўкраіна пачынае працэс, канчатковая мэта якога — уступленьне краіны ў NATO. Прэзыдэнт назваў рашэньне “лёсаносным”, а сябры РНБАЎ (яны прагаласавалі аднагалосна) — “гістарычным”.
Мала хто ва Ўкраіне верыў, што такое рашэньне будзе прынята пры цяперашнім прэзыдэнту. Тэрмін “эўраатлянтычная інтэграцыя” знаходзіўся пад неафіцыйнай забаронай, высокапастаўленыя прыхільнікі ўступленьня Ўкраіны ў NATO пазбаўляліся сваіх пасад. Але Леанід Кучма неабходную палітычную волю ўрэшце праявіў.
Сакратар РНБАЎ Я.Марчук заявіў, што “далейшае захаваньне палітыкі пазаблёкавасьці ці нэўтралітэту зьяўляецца беспэрспэктыўным”, а “ў шэрагу выпадкаў яна можа быць нават шкоднай”. Гаворачы пра магчымыя тэрміны ўступленьня Ўкраіны ў NATO, ён назваў лічбы 5—10 год.
Чаму ж усё-такі было прынята такое рашэньне? Афіцыйныя тлумачэньні ў пераказе Я.Марчука выглядалі так: “Ва ўмовах актыўнага пашырэньня NATO і пацяпленьня адносін альянсу з Расеяй уступленьне ў саюз, які налічвае сёньня 19 сяброў, выгаднае і неабходнае для Ўкраіны”. У прыватнасьці, гэта дапаможа з часам далучыцца да Эўразьвязу. Апроч таго, уступленьне ў альянс павялічыць вайсковую магутнасьць Украіны, узмоцніць ейную бясьпеку. Бо на хвалі барацьбы зь міжнародным тэрарызмам пачаўся працэс фармаваньня новых сыстэмаў партнэрства паміж рознымі дзяржавамі, што можа радыкальна зьмяніць сьвет. Новая роля NATO ў барацьбе з выклікамі міжнароднай бясьпецы, яе пашырэньне за межы традыцыйнай зоны адказнасьці робіць Паўночнаатлянтычны альянс “базавай структурай агульнаэўрапейскай сыстэмы бясьпекі”. Іншымі словамі, Украіна не жадае заставацца на ўзбоччы.
Іншае, значна больш інтрыгоўнае пытаньне, якое ўзьнікла ў многіх: чаму такой мяккай, амаль лагоднай была рэакцыя Расеі?
Аб тым, якое рашэньне рыхтуецца ва Ўкраіне, расейцы, безумоўна, ведалі. Пуцін пасьпеў нават сказаць пасьля сустрэчы з Кучмам у Сочы, што “Ўкраіна ня будзе стаяць убаку ад працэсу пашырэньня ўзаемадзеяньня з NATO і заходнімі краінамі”, “ва Ўкраіны свае адносіны з NATO” і рашэньні ў гэтай сфэры павінны прымаць Украіна і альянс. “Гэта справа двух партнэраў”, — нават падкрэсьліў Пуцін. І афіцыйная рэакцыя расейскага боку на пастанову РНБАЎ была маланкавая і яўна падрыхтаваная. Расейскі пасол у Кіеве Віктар Чарнамырдзін, які яшчэ нядаўна бурна і зусім не дыпляматычна рэагаваў не непрыманьне ўкраінскай дыпляматыяй курсу на інтэграцыю ў ЭўрАзЭС, раптам цалкам спакойна і амаль абыякава пракамэнтаваў жаданьне Ўкраіны ўступіць у NATO (!), практычна слова ў слова паўтарыўшы сказанае сваім прэзыдэнтам. Сама Расея ў NATO не зьбіраецца, і на сустрэчы з Кучмам Пуцін яшчэ раз пра гэта заявіў. Адкуль жа раптам такая паблажлівасьць да стратэгічнага партнэра?
Назіральнікі выказваюць некалькі меркаваньняў. Пуцін даў згоду на падрыхтоўку Ўкраіны да членства ў NATO ў разьліку на тое, што Ўкраіну туды ўсё роўна ня прымуць і яна тады сама кінецца ў расейскія абдымкі. Спакойная рэакцыя Расеі можа тлумачыцца і ўпэўненасьцю, што на перамовах Пуціна і Буша расейскі прэзыдэнт у абмен на нявыгадны для Расеі дагавор аб далейшым ядзерным раззбраеньні атрымае й абяцаньне не пускаць Украіны ў NATO і пакінуць яе ў расейскай сфэры ўплыву.
Зрэшты, Пуціну пакуль нават няма патрэбы пра гэта прасіць. Вельмі красамоўны штрых: ілюструючы матэрыял пра натаўскую сустрэчу ў Рэйк’явіку, адна салідная брытанская газэта надрукавала карту Эўропы, на якой уся тэрыторыя на ўсход ад Баўгарыі была пафарбаваная ў адзін колер і падпісаная адным словам: “Расея”.
Так што займацца кантрабандай сьпірту, камбайнаў і тавараў на натаўскую тэрыторыю жыхарам паўднёвае Беларусі пашчасьціць яшчэ няхутка.
Рэакцыя натаўцаў, перш за ўсе амэрыканцаў, на ўкраінскае “лёсаноснае” рашэньне пакуль што, мякка кажучы, стрыманая. Альянс не гатовы адказаць на пытаньне, што яму рабіць з Украінай.
Кажуць, што некаторых уплывовых яго сяброў раздражняе нават сьціплае, без афіцыйнай заяўкі, жаданьне Ўкраіны далучыцца да т.зв. Пляну дзеяньняў па дасягненьні сяброўства, які зьяўляецца неабходнай (але зусім не дастатковай) умовай уступленьня ў NATO. Але хто можа перашкодзіць Украіне зрабіць гэта ў аднабаковым парадку па прыкладзе Харватыі, крок за крокам выконваючы патрабаваньні, прад’яўленыя кандыдатам на чальцоўства ў альянсе? Як вобразна адзначыў адзін украінскі дыплямат, калі мой ідэал Арнольд Шварцэнэгер, дык якія могуць быць пярэчаньні з нагоды таго, што я цягаю жалеза ў спартзале? Некалі Ўкраіна і Беларусь паставілі Захад перад фактам сваёй незалежнасьці. Нягледзячы на тое што Буш і Тэтчэр спэцыяльна наведалі Кіеў у 1991 г., каб засьцерагчы нашы краіны ад роспуску СССР. Чаму б ня дзейнічаць такім самым чынам цяпер, калі Захад стаў каньюнктурна прарасейскім?
Сяргей Рак
Нацыяналізм і рэформы

Тарас Кузё – навуковы супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў праблем міжнароднай бясьпекі Ёрскага ўнівэрсытэту (Канада), былы кіраўнік інфармацыйнага цэнтру NATO ва Ўкраіне.
Каментары